ЗАСЛУЖЕННЫЙ КОЛЛЕКТИВ НАЦИОНАЛЬНЫЙ АКАДЕМИЧЕСКИЙ КОНЦЕРТНЫЙ ОРКЕСТР БЕЛАРУСИ

художественный руководитель - народный артист Беларуси, лауреат Государственной премии Беларуси, лауреат премии Союзного государства, профессор

Михаил ФИНБЕРГ

НОВОСТИ

XXVIII МУЗЫКАЛЬНЫЙ ПРОЕКТ «МИНСКИЙ ДЖАЗ 2017»

афиша мероприятия

Продажа билетов на концерты оркестра, проходящие в городе Минске, осуществляется только в офисе по адресу г. Минск ул. Киселёва, 2 (цокольный этаж). Ввиду повышенного спроса рекомендуем Вам заказывать билеты заранее. Узнать дополнительную информацию или заказать билеты Вы можете по телефону: (+375 17) 284 74 40

XVII СВЯТА МУЗЫКИ «ЗАСЛАЎЕ 2017»

Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам М.Фінберга з’яўляецца не толькі візітоўкай беларускага музычнага мастацтва, магутным асяродкам творчай, музычна-стваральнай дзейнасці ў эстрадна-джазавай сферы, але і ўнікальным цэнтрам музычнага асветніцтва, які ў адзінстве навукі і музычнай практыкі здзяйсняе велічны праект па адраджэнню класічнай музыкі Беларусі розных эпох.

Маштабныя асветніцкія акцыі больш за 25 гадоў ладзяцца аркестрам пры падтрымцы дзяржавы і мясцовых уладаў у розных кутках нашай Бацькаўшчыны (у Нясвіжы і Міры, Тураве і Мсціславе, Чачэрску і Хойніках, Любані і Уздзе і г.д.), у тых старажытных цэнтрах, дзе закладаўся падмурак беларускай духоўнасці, мастацкай культуры і дзе сёння рупліва зберагаецца спадчына беларускага народа.

Адным з такіх асяродкаў з’яўляецца Заслаўе, калыска беларускай хрысціянскай думкі, сядзіба Рагнеды ды Ізяслава, цэнтр айчыннай асветы. Нездарма менавіта тут праходзяць фэсты, якія скіраваныя на працяг лепшых традыцый беларускай культуры і прыцягненне творчай моладзі да скарбаў айчыннай музыкі. Штогод у тутэйшай школе мастацтваў аранізуюцца конкурсы на лепшае выкананне сачыненняў беларускіх кампазітараў, а ў канцэртах Нацыянальнага акадэмічнага аркестра выконваюцца творы класікаў беларускай музыкі. Асобая ўвага надаецца віртуознаму майстэрству гэтага славутага аркестра, які бліскуча прэзентуе сольныя, ансамблевыя і аркестровыя сачыненні, творы розных жанраў, стыляў і эпох. Але галоўным стрыжнем усіх канцэртаў застаецца менавіта беларуская музыка – старадаўняя і сучасная.

Сёлета ў праграме фэста – таксама шматлікія мастацкія падзеі – і конкурс вучняў дзіцячых школ Мінскай вобласці, і сустрэчы з народным артыстам Беларусі прафесарам Міхаілам Фінбергам, і мастацкая выстава, і эстрадны канцэрт. Але разынкай заслаўскіх музычных сустрэч станецца аўтарскі канцэрт выдатнай беларускай кампазітаркі Галіны Гарэлавай, якая сёння з’яўляецца не толькі адной з вядучых у нашым музычным свеце, але і прадстаўніком беларускай культуры далёка па-за межамі нашай краіны. Сімвалічна, што жаночы творчы партрэт будзе намаляваны музычнымі фарбамі ў тым асяродку, які спрадвеку квітнеў пад апекай легендарнай жанчыны – Рагнеды, якая шмат у чым вызначыла пачатак і распаўсюджанне хрысціянства на Беларусі. Невыпадкова сёлетні фэст (а ён ужо 17-ты), як ўсе мінулыя, ладзіцца ў Хрышчэнскія святы і прадстаўлае музыку Гарэлавай у філасафічным, духоўным абліччы.

Упершыню ў горадзе ў выкананні калектываў Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра прагучаць многія, у тым ліку мала вядомыя сачыненні Галіны Гарэлавай, а таксама яе настаўніка, класіка беларускай музыкі – Дзмітрыя Смольскага.

Спадзяёмся, што новы асветніцкі праект аркестра пад кіраўніцтвам маэстра М.Фінберга прынясе наведвальнікам вялікае задавальненне, гожа адкрые новы музычны год гэтага калектыву і стане творчым імпульсам для разгорту яго наступных падзвіжніцкіх здзяйсненняў.

афіша імпрэзы

МІХАІЛ ФІНБЕРГ РЫХТУЕ ПРАГРАМУ ДА 135-ГОДДЗЯ ЯНКІ КУПАЛЫ І ЯКУБА КОЛАСА

Заслужаны калектыў Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Міхаіла Фінберга рыхтуецца адзначыць 30-годдзе. І як адзначае маэстра, прыхільнікаў музыкі чакае шмат прыемных сюрпрызаў.

«Белтэлерадыёкампанія» Канал "Культура" Беларускае радыё radiokultura.by

ЗАСЛУЖАНЫ КАЛЕКТЫЎ «НАЦЫЯНАЛЬНЫ АКАДЭМІЧНЫ КАНЦЭРТНЫ АРКЕСТР БЕЛАРУСІ» НА ХХV МІЖНАРОДНЫМ ФЕСТЫВАЛІ МАСТАЦТВАЎ «СЛАВЯНСКІ БАЗАР У ВІЦЕБСКУ»

16 ліпеня папулярны калектыў з асобым хваляваннем выйдзе на сцэну Віцебскага амфітэатра: 25 год запар Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі нязменна праводзіць фестывальныя міжнародныя конкурсы выканаўцаў эстраднай песні і спецыяльныя канцэрты з удзелам замежных зорак.

Сёлета, у ХХV Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск – 2016”, бяруць удзел прадстаўнікі з 21 краіны свету. Першыя рэпетыцыі з прэтэндэнтамі адбыліся ў Мінску 11 – 13 ліпеня ў рэпетыцыйнай зале Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. Адметна, што свае творчыя сілы ў беларускім песенным выпрабаванні ўпершыню спрабуюць канкурсанты з Аргенціны і Калумбіі.

Запамінальнай падзеяй ХХV Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” станецца канцэрт “25 імгненняў лета”. Пад акампанемент знанага аркестра пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесара Міхаіла Фінберга будуць спяваць уладальнікі Гран-пры і Лаўрэаты Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск” розных гадоў. Гэта вельмі адказная і складаная праца. Канцэрт пройдзе жывым гукам з адной рэпетыцыі з аркестрам, што сведчыць аб высокім прафесіяналізме музыкантаў і дырыжора папулярнага музычнага калектыву Беларусі.

ХИТЫ ВИКТОРА ЦОЯ В СОПРОВОЖДЕНИИ НАЦИОНАЛЬНОГО АКАДЕМИЧЕСКОГО ОРКЕСТРА БЕЛАРУСИ

Музыкальный проект "Шлягеры на все времена" открылся в Белгосфилармонии программой, посвященной творчеству известного рок-музыканта. Со сцены прозвучали легендарные композиции Цоя в новой оркестровой аранжировке. За дирижерским пультом был несменный художественный руководитель оркестра - маэстро Михаил Финберг.

Музыкальные вечера в столице продлятся еще три фестивальных дня. Уже вечером в стенах Белгосфилармонии зрители услышат хиты народного артиста России Валерия Леонтьева в программе "Лучшее".

«Белтелерадиокомпания»

В СТОЛИЦЕ ЗАВЕРШИЛСЯ ФЕСТИВАЛЬ «МИНСКИЙ ДЖАЗ»

Фестиваль «Минский джаз» завершился концертом биг-бенда Национального академического концертного оркестра Беларуси под управлением народного артиста Беларуси Михаила Финберга в Клубе им. Ф.Э. Дзержинского.

Вечер закрытия XXVII форума – «Золотой век SWINGa».

– Только на фестивале мы сыграли более 80 концертов, и все программы были разными, – рассказывает Михаил Финберг.
– Профессиональный джаз в Беларуси был основан 1939 г. Посчитайте, сколько лет мы держим это направление! Причем в хороших руках. И это необходимо.

Нынешний фестиваль был трехдневным. Все концерты прошли с аншлагом, зрители раскупили билеты задолго до открытия. Приглашенные гости музыкального проекта «Минский джаз – 2016» – народный артист России пианист Даниил Крамер, контрабасист Сергей Васильев и ударник Павел Тимофеев, а также заслуженная артистка Российской Федерации Армине Саркисян.

– Джаз – интернациональная музыка, – говорит Михаил Финберг. – На наших концертах звучит музыка разных стран. Она воспитывает слушателя. А мы поддерживаем искусство джаза в Беларуси, повышаем профессиональный уровень своего оркестра.

Справочно

Музыкальный проект «Минский джаз» впервые состоялся в 1989 г. Его основатель и бессменный художественный руководитель – профессор Белорусской государственной академии музыки, заслуженный деятель искусств БССР, народный артист Беларуси Михаил Финберг.

«Агентство «Минск-Новости» (автор статьи: Вероника Молокова, фото: Марии Рольските)