ЗАСЛУЖАНЫ КАЛЕКТЫЎ НАЦЫЯНАЛЬНЫ АКАДЭМІЧНЫ КАНЦЭРТНЫ АРКЕСТР БЕЛАРУСІ

мастацкі кіраўнік - народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар

Міхаіл ФІНБЕРГ

НАВІНЫ


Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі прафесара Міхаіла Фінберга выступіць 8 лістапада ў Глуску падчас раённага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі».

У праграме прагучаць джазавыя кампазіцыі, а таксама песні з репертуару Валерыя Лявонц’ева і Юліі Началавай у выкананні салістаў заслужанага калектыва – лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Наталлі Тамэлы, Таццяны Глазуновай, Галіны Грамовіч, Алесі Дзяржавец, Дзмітрыя Качароўскага Аляксандра Салаўёва, Яўгена Цымбаліста, Ягора Шаранкова.


Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста краіны, прафесара Міхаіла Фінберга рыхтуе праграму, прысвечаную 75-годдзю Вялікай Перамогі, у якой будуць гучаць як песні часоў Вялікай Айчыннай вайны, так і сучасныя тэматычныя беларускія творы, якія людзі ведаюць і будуць спяваць разам з артыстамі. Праект мяркуецца вынесці на суд жыхароў сталіцы і малых гарадоў краіны.

Наогул у новым, 33-м творчым сезоне, як заўсёды працы ў заслужанага калектыву шмат. Штодзённа ідуць рэпетыцыі і праслухоўванні, нараджаюцца новыя праекты. У прыватнасці, вядзецца распрацоўка праграмы традыцыйнага фестывалю «Мінскі джаз». Тут, як кажуць, месца сустрэчы і фармат змяніць нельга: сталічны клуб Дзяржынскага і толькі «жывы гук».

Яшчэ адна з праграм, над якой зараз працуе калектыў, прысвечана памяці славутага земляка, народнага артыста СССР і Беларусі Ігара Лучанка, якую плануюць прэзентаваць у горадзе Мар’іна Горка. Паедзе аркестр і ў іншыя мясціны Бацькаўшчыны, канцэрты і фестывалі ў якіх сталі яго візітоўкай: Мазыр, Нясвіж, а таксама Заслаўе, дзе як заўсёды, сустрэча будзе прысвечана беларускай музыцы і прапагандзе яе сярод маладога пакалення, у тым ліку праз конкурс маладых выканаўцаў. Падобнае творчае выпрабаванне адбудзецца не толькі тут, але і ў Маладзечне падчас Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.

Акрамя таго, традыцыйна праслухоўванне правядуць і ў самім Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестры Беларусі. Кожны музыкант зможа прадэманстраваць свае здольнасці і свой талент, каб потым годна несці яго людзям.

ХVІІІ БЕЛАРУСКІ ФЕСТЫВАЛЬ МАСТАЦТВАЎ «МСЦІСЛАЎ – 2019»

28 верасня Заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” запрашае прыхільнікаў творчасці народнага артыста Беларусі Мікалая Чуркіна на ХVІІІ Беларускі фестываль мастацтваў «Мсціслаў – 2019». Традыцыйнае свята стартуе ў Мсціслаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці канцэртам беларускай музыкі «Мсціслаў – калыска беларускага нацыянальнага мастацтва», прысвечаным 150-годдзю з дня нараджэння Мікалая Чуркіна. А ўвечары на гарадской плошчы імя Пятра Мсціслаўца адбудзецца святочны канцэрт, прымеркаваны да 70-годдзя з дня нараджэння народнага артыста Расіі Валерыя Лявонц’ева. Самыя вядомыя творы з яго рэпертуару выканаюць салісты заслужанага калектыву – лаурэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.

ІІІ АБЛАСНОЕ СВЯТА МАСТАЦТВАЎ «МЕЛОДЫІ ЎЗДЗЕНСКАЙ ВОСЕНІ»

Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Фінберга правёў 20 верасня ІІІ Абласное свята мастацтваў “Мелодыі ўздзенскай восені”. Гэта самы малады з фестываляў, якія Заслужаны калектыў ладзіць у малых гарадах краіны. У г. Узда ў кінатэатры «Кастрычнік» творчыя калектывы аркестра прадставілі адмысловую музычную праграму «Станіслаў Манюшка на Міншчыне», якую прысвяцілі 200-годдзю слыннага кампазітара, ураджэнца Міншчыны.

Ва Уздзенскай дзіцячай мастацкай школе майстар клас правёў маэстра Міхаіл Фінберг і іадбыўся канцэрт «Перадаём эстафету юным талентам». А ўвечары ў раённы Дом культуры запрасілі прыхільнікаў эстраднай музыкі на канцэрт «Песні і музыка – добрым сябрам» з удзелам салістаў аркестра – лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.

ОКОНЧАНИЕ СЕЗОНА

Заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” 31 жніўня выступіў на адкрытай пляцоўцы ля Палаца культуры ў Мазыры. Канцэрт назвалі «Палеская зорачка» і прайшоў ён традыцыйна з вялікім поспехам. У бліжэйшы час аркестр чакаюць жыхары Турава, Залесся, Узды і Мсціслава. Пачалася падрыхтоўка канцэрта, прысвечанага памяці спявачкі Юліі Началавай. Праграму, у якую ўключылі 18 яе песень, мяркуюць паказаць у Мінску і малых гарадах Беларусі. Таксама ідуць рэпетыцыі маючых адбыцца канцэртаў джазавага фестывалю, які пройдзе на пачатку наступнага года ў сталіцы, і Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2020».

ХV СВЯТА КАМЕРНАЙ І ДУХОЎНАЙ МУЗЫКІ «ТУРАЎ-2019»

Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста краіны, прафесара Міхаіла Фінберга 1 верасня распачаў 33-ці творчы сезон 2019/2020 года.

Першае выступленне новага сезона – ХV Свята камернай і духоўнай музыкі «Тураў-2019» пройдзе ў старажытным беларусскім горадзе 6 верасня. Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі падрыхтаваў цікавую і насычаную праграму, да якой падыйшоў з найвялікшай адказнасцю. І гэта невыпадкова. Тураў - калыска беларускай дзяржаўнасці, слаўны сваімі мастацкімі традыцыямі. Нават само яго аблічча нясе ў сабе водар даўніны і незвычайнай прыгажосці. Здаўна віруюць тут і музычныя напевы. Шмат гадоў запар іх падхоплівае і памнажае аркестр. У выкананні яго камерных калектываў і салістаў гучыць музыка старадаўніх і сучасных беларускіх кампазітараў. Штогадовыя імпрэзы працягваюць традыцыі асветніцкага руху, адухоўленага незабыўным Кірылам Тураўскім. Сёлета калектыў падрыхтаваў канцэрты «Падарунак для моладзі», «Тураўскія музычныя сустрэчы» і «Лепшыя джазавыя мелодыі нашай краіны». Маэстра Міхаіл Фінберг правядзе майстар-клас у Жыткавіцкай дзіцячай школе мастацтваў імя Уладзіміра Будніка і сустрэнецца з жыхарамі і творчай інтэлегенцыяй Турава.


Заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Фінберга выступіў 3-га ліпеня, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у Астраўцы з вялікім святочным канцэртам, прысвечаным 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Жыхарам і гасцям горада, дзе будуецца першая Беларуская АЭС, была прэзентавана адмысловая праграма «Песні вайны». У астравецкай кінаканцэртнай зале «Кастрычнік» прагучалі добра вядомыя песні «Свяшчэнная вайна», «Кацюша», «Пісьмо з 45-га», «Вайна зусім не феерверк», «Цёмная ноч» і іншыя ў выкананні салістаў папулярнага калектыву – лаурэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Наталлі Тамэлы, Алесі Дзержавец, Яўгена Цымбаліста, Ульяны Пешкавай, Галіны Грамовіч, Аляксандра Салаўёва, Дзмітрыя Качароўскага, Таццяны Глазуновай. Акрамя таго, творчым падарункам гараджанам сталі сучасныя беларускія хіты. Завершыўся канцэрт агульнай песняй з сімвалічнай назвай «Жыццё палюбіць нас».

Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2019", прысвечаны Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, праведзены 7-8 чэрвеня.

Традыцыйна адным з яго арганізатараў стаў Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста краіны прафесара Міхаіла Фінберга: правёў у гарадскім Палацы культуры 2-гі і 3-ці туры рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Акрамя таго, заслужаны калектыў прэзентаваў жыхарам і гасцям Маладзечна святочную праграму "Песні вайны" і выступіў з канцэртам акадэмічнай музыкі ў Маладзечанскай школе мастацтваў.

ЗМЯНЕННЯ ТЭЛЕФОННЫХ НУМАРОЎ

Заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” інфармуе аб змяненнях тэлефонных нумароў у офісе аркестра

ранейшы нумар новы нумар
284 - 68 - 88 316 - 68 - 88 (дырэктар-мастацкі кіраўнік аркестра М.Я.Фінберг)
284 - 74 - 40 354 - 74 - 40 (агульны тэл./факс)
288 - 21 - 45 355 - 21 - 45 (галоўны бухгалтар)
284 - 54 - 57 355 - 54 - 57 (кадры)
284 - 42 - 52 377 - 42 - 52 (рэдактары)
284 - 91 - 44 377 - 91 - 44 (адміністратар)

ТВОРЧЫЯ НАМЕРЫ

Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” па святкаванні юбілею Станіслава Манюшкі.

У гонар 200-годдзя знакамітага сына беларускай зямлі Станіслава Манюшкі Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі мае намер здзейсніць на працягу 2019 года спецыяльны творчы праект “Беларускі свет Станіслава Манюшкі”.

У межах запланаванай акцыі будуць праведзены асветніцкія імпрэзы ў розных мясцінах Беларусі, звязаных з жыццём і дзейнасцю кампазітара: на Міншчыне (тут прайшло яго дзяцінства і юнацтва, былі напісаны многія творы), а таксама на Гродзеншчыне ў Наваградку – радзіме Адама Міцкевіча, паплечніка кампазітара. Музыка С.Манюшкі будзе ўлучана і ў праграмы канцэртаў, што наладзіць аркестр у Міры і Карэлічах, а таксама ў іншых кутках Беларусі.

Творчыя калектывы аркестра падрыхтуюць праграмы з сачыненняў кампазітара, а таксама яго творчых папярэднікаў, нашчадкаў, аднадумцаў і калег – Міхала Клеафаса Агінскага, Міхаіла Глінкі, Напалеона Орды, Міхала і Аляксандра Ельскіх, Камілы Марцінкевіч, Яна і Мячыслава Карловічаў.

Плануецца выкананне як інструментальных, так і вакальна-харавых кампазіцый аўтара, яго свецкіх і рэлігійных твораў.

Дадзены праект мае не толькі істотнае мастацкае, выхаваўча-патрыятычнае значэнне для беларускага грамадства, але і для міжнароднай супольнасці, для павышэння аўтарытэта нашай краіны як захавальніцы памяці пра творцу, што належыць некалькім культурам. Аднак менавіта для Беларусі постаць Манюшкі мае асобую значнасць як сімвал вяртання ўласнай гістарычнай мінуўшчыны на шляху ў будучыню.

Навуковы кіраўнік праекта – доктар навук, прафесар В.У.Дадзіёмава.

ВЫСТУП У ПІНСКУ

Заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесара Міхаіла Фінберга працягвае традыцыйнае красавіцкае творчае турнэ па раёнах, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

12 красавіка калектыў выступіць з новай праграмай у Пінску – культурнай сталіцай Беларусі 2019 года.

МУЗЫ НЯСВІЖА – 2019

23, 24, 25 мая Заслужанны каллектыў "Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі" пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі прафесара Міхаіла Фінберга запрашае на XXIV Свята мастацтваў «МУЗЫ НЯСВІЖА – 2019»

Афіша імпрэзы

НАВАГРУДАК – 2019

9 мая Заслужанны каллектыў "Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі" пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі прафесара Міхаіла Фінберга запрашае на VIII Музычна-асветніцкая імпрэза «НАВАГРУДАК – 2019»

Афіша імпрэзы

МУЗЫЧНЫЯ КРАЯВІДЫ ХОЙНІЦКАЙ ЗЯМЛИ – 2019

19 красавіка Заслужанны каллектыў "Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі" пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі прафесара Міхаіла Фінберга запрашае на IX Свята беларускага мастацтва «МУЗЫЧНЫЯ КРАЯВІДЫ ХОЙНІЦКАЙ ЗЯМЛИ – 2019»

Афіша імпрэзы

ЧАЧЭРСКІЯ СУСТРЭЧЫ – 2019

5 красавіка Заслужанны каллектыў "Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі" пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі прафесара Міхаіла Фінберга запрашае на XIII Свята беларускай музыкі «Чачэрскія сустрэчы – 2019»

Афіша імпрэзы

ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ 22 СТУДЗЕНЯ 2019 ГОДА

Дырэктар-мастацкі кіраўнік Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Якаўлевіч Фінберг 22 студзеня 2019 года правёў прэс-канферэнцыю.

Прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі: журналісты вядучых газет “Рэспубліка”, “Літаратура і мастацтва”, “Культура”, “Мінская праўда”, карэспандэнты Беларускага радыё (Першы нацыянальны канал, канал “Культура”, радыё “Сталіца”), радыё “Мір”, радыё “Мінская хваля”, БЕЛТА і Сталічнага тэлебачання мелі магчымасць, як кажуць, “з першых вуснаў”, атрымаць інфармацыю аб выніках працы аркестра ў мінулым годзе і аб планах на 2019 год – Год малой Радзімы.

XII МАСТАЦКІ ПРАЕКТ «ШЛЯГЕРЫ НА ЎСЕ ЧАСЫ 2019»

Афіша імпрэзы

Праграма імпрэзы

Продаж білетаў на канцэрты, якія праходзяць у горадзе Мінску, ажыццяўляюцца толькі ў офісе па адрасе г. Мінск вул. Кісялёва, 2 (цокальны паверх). Рэкамендуем заказваць білеты загадзя, бо попыт на іх павышаны. Атрымаць дадатковую інфармацыю і заказаць білеты можна па тэлефоне: (+375 17) 354 74 40.

26 СТУДЗЕНЯ 2019 ГОДА

Ў горадзе Мазыры Гомельскай вобласці Заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” прадставіць два канцэрты для працаўнікоў ААТ “Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод” у межах святкавання 44-й гадавіны атрымання першага Палескага бензіну.

Падрыхтавана адмысловая праграма, якая надасць добры настрой працоўнаму калектыву і яшчэ раз пакажа, што мы жывем у самай прыгожай краіне свету.

Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, ганаровы грамадзянін г. Мазыра, прафесар Міхаіл Фінберг.

XXX МУЗЫЧНЫ ПРАЭКТ «МІНСКІ ДЖАЗ 2019»

Афіша імпрэзы

Продаж білетаў на канцэрты, якія праходзяць у горадзе Мінску, ажыццяўляюцца толькі ў офісе па адрасе г. Мінск вул. Кісялёва, 2 (цокальны паверх). Рэкамендуем заказваць білеты загадзя, бо попыт на іх павышаны. Атрымаць дадатковую інфармацыю і заказаць білеты можна па тэлефоне: (+375 17) 354 74 40.

КАНЦЭРТ НА МІНСКІМ ТРАКТАРНЫМ ЗАВОДЗЕ

27 снежня 2018 года Заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” выступіць на Мінскім трактарным заводзе.

Падчас абедзенага перапынку ў зборачным цэху ААТ “Мінскі трактарны завод” прагучаць песні, якія падабаюцца працоўнаму калектыву і стануць традыцыйным творчым падарункам завадчанам на Новы год.

АДМЫСЛОВЫЯ ПРАГРАМЫ ЗАСЛУЖАНАГА КАЛЕКТЫВУ

Дзяржаўная ўстанова “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь” пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесара Міхаіла Фінберга працуе над шэрагам адмысловых праграм 2019 года.

Па-першае, гэта праект, прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, прэзентацыя якога адбудзецца падчас ХІХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне. Яшчэ адзін канцэрт у межах гэтага фестывалю традыцыйна пройдзе ў аграгарадку Чысць. І, зразумела, асабліва адказная праца – падрыхтоўка Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, першы тур якога будзе ладзіцца на радзіме спевакоў, а другі – непасрэдна на фестывалі.

Наступны адказны этап плённай творчай дзейнасці Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі – XXVIIІ Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Тут галоўная справа – арганізацыя і правядзенне Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск- 2019».

Дарэчы, у Віцебск Заслужаны калектыў паедзе і 16 снежня, каб правесці канцэрт, прысвечаны 100-годдзю абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі. Праект ажыццяўляецца пры садзейнічанні Міністэрстваў культуры і замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У абласной філармоніі прагучаць песні савецкага і латвійскага кампазітара, дырыжора, піяніста, народнага артыста СССР Райманда Паулса на словы Яўгена Еўтушэнкі, Андрэя Вазнясенскага, Іллі Рэзніка і Ігара Шаферана. Сярод іх такія вядомыя і любімыя, як “Стары сябра”, «Яшчэ не вечар», «Чарлі», «Танец на барабане», «Выпадковае знаёмства”. Іх выканаюць вядучыя салісты заслужанага калектыва Наталля Тамела, Валерыя Грыбусава, Руслан Мусвідас, Дзмітрый Качароўскі, Галіна Грамовіч, Алеся Дзяржавец, Таццяна Глазунова, Аляксандр Салаўёў, Ягор Шаранкоў і Яўген Цымбаліст. Акрамя таго, аркестр парадуе публіку мелодыяй з кінафільма “Доўгая дарога ў дзюнах” і блюзам “Кроплі дажджу”.

XIX МУЗЫЧНЫ ПРАЭКТ «МІНСКІ ДЖАЗ 2018»

Афіша імпрэзы

Праграма імпрэзы

Jon Davis trio

Продаж білетаў на канцэрты, якія праходзяць у горадзе Мінску, ажыццяўляюцца толькі ў офісе па адрасе г. Мінск вул. Кісялёва, 2 (цокальны паверх). Рэкамендуем заказваць білеты загадзя, бо попыт на іх павышаны. Атрымаць дадатковую інфармацыю і заказаць білеты можна па тэлефоне: (+375 17) 354 74 40.

XVIII СВЯТА МУЗЫКИ «ЗАСЛАЎЕ 2018»

Афіша імпрэзы

Праграма імпрэзы

XI МАСТАЦКІ ПРАЕКТ ШЛЯГЕРЫ НА ЎСЕ ЧАСЫ 2018

Афіша імпрэзы

Праграма імпрэзы

АПАНТАНЫ ФІНБЕРГ

Міхаіл Фінберг...
Для мяне ж ён Міхась Фінберг.

Яго радзіма – Беларусь, чароўны Мазыр. Галоўнае ж, вызначальнае ў гэтай неардынарнай постаці – тое, што ён, Міхась Фінберг, кіруючы вось ужо больш як тры дзесяцігоддзі выбітным канцэртным аркестрам, верай і праўдай служыць беларускай культуры, дзеля яе незавядання, і ягоны ўнёсак у нашу нацыянальную скарбонку, прынамсі ў яе музычна-спеўны залаты фонд, даволі прыкметны.

Поўны тэкст...

«ЗАЛАТЫ ШЛЯГЕР–2017»

Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста краіны, лаурэата Дзяржаўнай прэміі і прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесара Міхаіла Фінберга выступіць на Міжнародным музычным фестывалі “Залаты шлягер - 2017“. Заслужаны калектыў вынесе на суд гледача сваю новую праграму “Лепшыя песні Еўропы”. Аркестр, як заўсёды , не здрадзіць свайму галоўнаму прынцыпу: ніякай фанаграмы. У яго выкананні прагучаць добра вядомыя многім інструментальныя і вакальныя творы, а таксама новыя песні.

Як падкрэсліў маэстра: “Канцэрт адбудзецца цудоўны, таму што ўсе творы, якія мы выканаем, маюць мелодыю. Гэта галоўнае. Іх аўтары – Андрэй Пятроў, Віктар Цой, Ігар Талькоў, Уладзімір Мігуля ,Фрэдзі Мэрк”юры, Пол Маккартні, Джон Ленан…Усяго ў праграме 38 песень, але галоўнае не ў колькасці, а ў музыцы і словах, а яшчэ ў прафесіяналізме выканаўцаў. На мой погляд, і тыя нашы спевакі, якіх ведае краіна, і новыя ўдзельнікі калектыву, занятыя ў канцэрце, да яго выдатна падрыхтаваліся, за што я ім вельмі ўдзячны і шчыра жадаю поспехаў” – сказаў Міхаіл Фінберг.

Маэстра таксама пажадаў далейшага развіцця і працвітання Міжнароднаму музычнаму фестывалю “Залаты шлягер – 2017: “ Я быў удзельнікам магілёўскага фестывалю з 1995 года, калі яго ўпершыню правялі пры падтрымцы Прэзідэнта Беларусі. Наш аркестр не прапусціў ніводнага свята, заўсёды радаваў слухачоў арыгінальнымі музычнымі творамі. Асабіста мне пашчасціла таксама шмат разоў быць там старшынёй журы міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў. Я б хацеў, каб “Залаты шлягер” жыў , бо гэта заўсёды сапраўдная падзея ў жыцці краіны. Тут гучыць музыка , якая нарадзілася ў 20 стагоддзі і вытрымала выпрабаванне часам. Гэтыя песні людзі любяць, яны сапраўдныя шлягеры ў лепшым сэнсе слова. І я ўдзячны, што Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі ізноў запрошаны прыняць удзел у фестывалі. Лічу, што новая праграма калектыву павінна спадабацца нашым прыхільнікам.” – дадаў Мхаіл Фінберг.

Праграма Заслужанага калектыву Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі «Лепшыя песні Еўропы» прагучыць у рамках Міжнароднага музычнага фестывалю “Залаты шлягер-2017” 28 кастрычніка. Канцэрт пачнецца ў 14 00 ў Доме культуры Магілёўскай вобласці.

«СТУДЗЕНЬСКІЯ МУЗЫЧНЫЯ ВЕЧАРЫ»

Народны артыст Беларусі, прафесар Міхаіл Фінберг і аркестр выступяць 12 студзеня 2018 г. у Брэсце з вялікім джазавым канцэртам у рамках Міжнароднага фестывалю класічнай музыкі “Студзеньскія музычныя вечары”.

МИХАИЛ ФИНБЕРГ: «ЧАСТЬ НАШЕЙ ДУШИ ЕСТЬ В КАЖДОМ ВЫСТУПЛЕНИИ»

Творческим коллективам и отдельным исполнителям невероятно сложно завоевать любовь своего зрителя. Но гораздо больших усилий стоит удержать это признание на долгие годы. Народный артист Беларуси Михаил Финберг, руководитель и дирижер Национального академического концертного оркестра Беларуси к 30-летнему юбилею коллектива рассказал нашему корреспонденту о том, как его коллектив смог покорить людей и остаться в сердцах поклонников на десятилетия.

— Михаил Яковлевич, совсем скоро, 21 февраля, Национальный академический концертный оркестр Беларуси отметит 30-летие со дня основания. Многие годы он находится на пике своей популярности. Скажите, есть куда развиваться?

— Искусство границ не имеет. Там, где к искусству относятся уважительно и профессионально, там развиваться нужно всю жизнь. Если артист, музыкант, дирижер или любой другой человек остановился в своем творческом росте и развитии, то ему нужно уходить. Мы занимаемся очень серьезным и ответственным делом. Кто этого не понимает, тот быстро и сгорает.

— Если говорить о заслугах и наградах оркестра, то, наверное, одна из самых ценных
— это признание тех, для кого вы живете и творите. На ваш взгляд, чем вы смогли покорить сердца людей?

— Признание народа — это одна из главных заслуг. Вторая — это то, что наш оркестр развил национальное направление музыки. Мы подготовили и исполнили за эти 30 лет 38 программ на тексты белорусских народных поэтов Максима Богдановича, Янки Купалы, Аркадия Кулешова, Владимира Короткевича, Адама Мицкевича, Нила Гилевича. Вся классическая поэзия XVIII—XIX веков... Все это в совокупности и есть Национальный академический концертный оркестр Беларуси. И я этим очень горжусь. Вот это можно назвать и одной из причин того, почему многие полюбили наше творчество. Грамотные люди, интересующиеся культурой и искусством, смогут оценить то, чему мы посвящаем жизнь.

— В коллективе Национального академического концертного оркестра Беларуси более 200 человек! Михаил Яковлевич, как удается руководить всеми? Ведь общий язык с таким количеством людей найти довольно сложно.

— Да, у нас 244 человека в коллективе. И я действительно руковожу ими, а не подгоняю или тороплю. Чтобы руководить, надо знать и понимать четкую схему этого дела. К тому же самому надо иметь образование, большой опыт и, конечно, нужно любить людей. Нельзя быть выше кого-то. Все люди в нашем коллективе — это интересные музыканты, а я только собираю их всех вместе. С уверенностью могу сказать, что участниками нашего оркестра может гордиться вся наша белорусская земля.

— В каждом своем интервью вы говорите о том, что не приемлете фонограмму. На ваш взгляд, живое исполнение может стать тенденцией в будущем? Или это будет скорее исключением из правил?

— К сожалению, в этом вопросе я настроен пессимистично. Очень многие поют только под фонограмму. Но я как работал живьем, как сейчас принято говорить, так и буду работать до тех пор, пока смогу заниматься любимым делом. Играть или петь под фонограмму — это обман. Представьте себе, что на соревнованиях спортсмен должен подтянуться на перекладине, а вместо него всю работу делает другой человек. Можно себе такое представить? Нет. Тогда почему можно выходить исполнителю на сцену с той фонограммой, которую записали другие люди?

— Благодаря оркестру под вашим руководством мир узнал имена талантливых исполнителей: это Юрий Ващук, Дмитрий Колдун, Инна Афанасьева, Бьянка... Нет чувства грусти, когда артисты покидают свою альма-матер и отправляются в свободное плавание?

— Да, действительно, мы открыли миру много новых имен. И я даже не берусь кого-то из них выделять. Для меня лучшие показатели в этом вопросе — победы на международных конкурсах. А вот чувства грусти нет, ведь их уход от нас означает лишь то, что на их место придут такие же талантливые люди.

— Михаил Яковлевич, как вы считаете, молодое поколение сможет в будущем достойно пронести идеи и ценности национальной музыкальной культуры?

— Однозначно сможет. И я скажу, что это уже можно наблюдать. Только таких людей мы меньше замечаем. Потому что, как правило, они очень скромные. Говорить о ком-то конкретно я не могу только потому, что все меняется очень быстро.

— Скажите, сколько программ вы делаете за год?

— За год мы делаем около 70 новых программ. Это очень много. Никто не может похвастаться таким же количеством. Это происходит и потому, что работаем в 21-м культурном центре Беларуси. Там мы провели 257 фестивалей, рассказали всю историю белорусской национальной музыки, начиная с XVI столетия. В этом объединении научно-исследовательской работы и нашей концертной, репетиционной деятельности и появляется то, чего ждут от нас зрители.

— Можно сказать, что вы — это душа Национального академического концертного оркестра Беларуси. Даже день рождения у вас в один день — 21 февраля. Маэстро, что бы вы пожелали оркестру и себе? Ведь разъединить вас уже невозможно...

— И себе, и коллективу оркестра я хотел бы пожелать крепкого здоровья. Мне очень хочется, чтобы наше творчество, наш труд ценили и сейчас, и на протяжении еще долгих лет. Ведь часть нашей души есть в каждом выступлении оркестра.

БелТА «7 дней» Виктория Апанасенок