ЗАСЛУЖАНЫ КАЛЕКТЫЎ НАЦЫЯНАЛЬНЫ АКАДЭМІЧНЫ КАНЦЭРТНЫ АРКЕСТР БЕЛАРУСІ

мастацкі кіраўнік - народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар

Міхаіл ФІНБЕРГ

АПАНТАНЫ ФІНБЕРГ

Міхаіл Фінберг...
Для мяне ж ён Міхась Фінберг.

Яго радзіма – Беларусь, чароўны Мазыр. Галоўнае ж, вызначальнае ў гэтай неардынарнай постаці – тое, што ён, Міхась Фінберг, кіруючы вось ужо больш як тры дзесяцігоддзі выбітным канцэртным аркестрам, верай і праўдай служыць беларускай культуры, дзеля яе незавядання, і ягоны ўнёсак у нашу нацыянальную скарбонку, прынамсі ў яе музычна-спеўны залаты фонд, даволі прыкметны.

Неяк пачуў, быццам Уладзімір Някляеў аднойчы ў вузкім коле назваў Фінберга беларускім нацыяналістам (у добрым сэнсе гэтага слова) нумар адзін. Я не ўдакладняў у Някляева, было так ці не, мая інтуіцыя падказвае: так магло быць. Знакаміты паэт мог так назваць таленавітага маэстра па-прыяцельску, з гонарам за яго, за тое, што і ў час дэбеларусізацыі кіраўнік вядомага канцэртнага аркестра, афіцыйна прызнанага Нацыянальным, быў і застаўся верны роднай мове і песні, пра што красамоўна сведчыць традыцыйны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне.

Заўважу: славу М.Фінберг пажынаў і пажынае якраз у дзяржаўным аркестры. Невыпадкова звестак пра яго няма ні ў “Беларускай савецкай энцыклапедыі”, ні ў “Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі”. Тое, чым быў ён заняты раней, да аркестра (скажам, работа ў цырку), не патрабавала ад дырыжора такой ініцыятывы, працаздольнасці, адказнасці і – адпаведна – не давала такой грамадскай вагі, аўтарытэту, папулярнасці.

Мабыць, наўрад ці мае з ім інтарэсы калі-небудзь перакрыжаваліся б, ды і былі б мы ўвогуле знаёмыя, калі б не гэтае шматклопатнае служэнне ягонае, што ўцягвае ў сваю арбіту вельмі многіх людзей.



Першыя ўражанні ад маэстра Фінберга ў мяне складваліся падчас сустрэч, калі ён, рыхтуючыся да чарговых маладзечанскіх фестываляў, традыцыйна склікаў у сваім офісе патрэбны яму актыў дзеля абмеркавання наспелых і набалелых пытанняў. На фоне ўсеагульнай дэмакратызацыі такі дзелавы, канструктыўны абмен думкамі выглядаў натуральным, бо, па сутнасці, быў нормай жыцця на новай магутнай хвалі дэбюракратызацыі: людзі прывыкалі радзіцца. (Такія ў сваёй бальшыні былі 90-я гады мінулага стагоддзя.) У памянёным офісе збіралася, як правіла, да трыццаці чалавек. Пераважалі таленавітыя творцы – кампазітары, паэты, вядомыя аўтары песень, артысты аркестра. Словам, збіраўся цвет інтэлігенцыі, улюбёнай у музыку, паэзію, песню. Прыкметнымі былі тут кампазітары Эдуард Зарыцкі і Леанід Захлеўны, Алег Елісеенкаў і Валера Іваноў, Васіль Раінчык і Валянціна Сярых, паэты Алесь Бадак, Леанід Дранько-Майсюк, ажно тры Уладзіміры – Пецюкевіч, Някляеў і Мазго, Віктар Шніп. Гаспадары офіса, можна сказаць, дарылі запрошаным свята. На сталах з’яўляліся салодкія прысмакі, садавіна, добрыя напоі. Ды не дзякуючы ім у прысутных быў прыўзняты настрой, а таму, што кожны пачуваўся запатрабаваным, далучаным да культурнай дзеі, высакароднай справы, і таму, што панавала тут атмасфера даверу і нязмушанасці.

Міхась Фінберг на такіх сустрэчах, што ладзіліся ўзімку або на пачатку вясны, задоўга да старту ў Маладзечне, дзяліўся сваімі планамі правядзення чарговага фестывалю, уважліва прыслухоўваўся да прапаноў, але ўзважваў іх крытычна, быў засяроджаны і нешматслоўны. Таму і ствараў уражанне дзелавога, мэтанакіраванага, апантанага фестывальнага лідара і кампанейскага чалавека. Да яго, натуральна, хінуліся і грамадскія лідары. Некалькі разоў на вечарыне культурнай эліты прысутнічаў, да прыкладу, Генадзь Карпенка. У той час ён з’яўляўся мэрам Маладзечна. Не сумняваюся, што дапамагаў у правядзенні ў горадзе фестывалю, спрыяў яго прэстыжу.



Пікам фестывальнай дзейнасці Міхася Фінберга бачацца мне 1990-я гады і самы пачатак дваццаць першага стагоддзя. Не дзіва, што якраз тады ён прыдбаў і славу дзяржаўнага лаўрэата ды народнага артыста, а калектыву аркестра здабыў званне заслужанага. Куды б ні пралягалі дарогі слаўных музыкантаў і артыстаў пад кіраўніцтвам Маэстра – у Віцебск на “Славянскі базар”, у Магілёў на “Залаты шлягер”, у блізкае ці далёкае замежжа – заўсёды запаветнаю заставалася дарога ў Маладзечна, бо клікала святая справа – чыста беларускі (беларускамоўны) фестываль песні і паэзіі. Глыбока ўражваў яго размах, дыяпазон, калі вяршыняй музычна-спеўнага фэсту быў конкурс маладых выканаўцаў. Маладзечна прыцягвала ўвагу ўсёй краіны. Правінцыйны горад станавіўся знаным культурным цэнтрам. У 1998–2001 гадах акурат Фінберг энергічна займаўся і арганізацыяй, падрыхтоўкай ды правядзеннем дзіцячага фестывалю “Спяваем з аркестрам”. Кожную вясну чатыры гады запар нёс крыж новых клопатаў. Уяўляю, колькі нервовай энергіі даводзілася спальваць ініцыятару-арганізатару дзіцячага фэсту на агні (дакладней – на пажары) яго падрыхтоўкі! Новае музычна- спеўнае свята, як бы прыгожа яно ні выглядала, ладзілася цаною мноства будняў, прыносячы ў сваім зародку адным радасць, другім слёзы: не ўсім жа ўдавалася ўзняцца на прэстыжную сцэну. На сталіцу з розных рэгіёнаў краіны каціўся дзявяты вал фестывальных прэтэндэнтаў, вядома, у суправаджэнні мастацкіх кіраўнікоў. І ўсе яны спадзяваліся на поспех. Адным словам, ішоў пакутлівы адбор – выбар удзельнікаў, будучых “зорачак” фэсту. А патрабаванне да юных выканаўцаў і іх мастацкіх “апекуноў” прад’яўлялася такоеж,якідатых вядомых артыстаў, што не раз праслаўлялі сябе, свой творчы калектыў і краіну на фестывальнай сцэне Маладзечна: беларускамоўныя вершы – аснова песняў. Некаторыя да гэткай умовы былі гатовы, яны акурат і падрыхтавалі песні на беларускай мове. Напрыклад, Насця Жук і Саша Салаўёў (абое з Маладзечна), Юля Крот са Слоніма звярнуліся да творчасці кампазітаркі Алены Атрашкевіч і выбралі яе песні на мае вершы –“Жураўліная чарада”, “Маці”, “Божы дар”. Але для многіх, тых, што выбралі песні на рускай мове, непахіснае фінбергаўскае правіла стварала праблему: мяняць песню ўжо не было калі, таму патрабаваўся кваліфікаваны пераклад. Звычайна мастацкія кіраўнікі ансамбляў, асабліва перыферыйных, для сваіх выхаванцаў, што з поспехам прайшлі працэдуру адбору, самі браліся за пераклад з рускай мовы, хоць Міхась Якаўлевіч раіў звяртацца па дапамогу да мяне (мне як перакладчыку ён давяраў: я ўжо сёе-тое рабіў для маладзечанскіх фестываляў). Пэўна, у варунках цэйтноту якасць тэкстаў не абмяркоўвалася, у выніку чаго ў сталічнай філармоніі, дзе праходзіў фэст, героямі якога разам з ДЫРЫЖОРАМ і музыкамі-віртуозамі слыннага аркестра былі дзеці-спевакі, гучалі ў выкананні галасістых і няблага падрыхтаваных спевакоў не заўсёды дасканалыя ў моўным сэнсе песні. На жаль, акрамя таго, сёй-той з юных выканаўцаў грашыў тым, што спяваў песню з рэпертуару дарослых спевакоў. Прычына такой хваробы зразумелая: нашы кампазітары амаль не пішуць для падлеткаў!

На жаль, падобныя недахопы паўтараліся ці не на кожным фестывалі. Нарэшце маэстра вызваліўся ад дадатковага клопату, які так рашуча ўзваліў на свае, няхай сабе і моцныя, плечы. Праз нейкі час ініцыятыва правядзення дзіцячых конкурсаў перайшла да Алены Атрашкевіч, якая піша многа твораў для дзяцей усіх узростаў, да таго ж кіруе ў Маладзечне узорнай эстраднай студыяй “Спяваем разам”. Як кажуць, ёй і карты ў рукі. Дарэчы, у прэсе ўжо адзначаўся яе бясспрэчны поспех у правядзенні ў Маладзечне адкрытых міжнародных дзіцячых конкурсаў “Маладзічок”... Але час вярнуцца да гаворкі пра Міхася Якаўлевіча Фінберга і мае з ім стасункі.



У 1998 годзе мне пашанцавала стаць суаўтарам даволі буйнога праекта. Усё пачалося даволі нечакана. Напрадвесні ў Доме дружбы, дзе я выступаў у ролі вядучага на вечарыне, прысвечанай 100-годдзю ўкраінскага паэта Уладзіміра Сасюры, да мяне ў перапынку падышоў кампазітар Эдуард Зарыцкі. У 1986–1988 гадах мы з ім бралі ўдзел у канцэртах Яраслава Еўдакімава. Тут Эдуард Барысавіч пацікавіўся, ці перакладаў я што-небудзь з Адама Міцкевіча, і дадаў: “Міша (Міхась Фінберг. – В.Ж.) будзе адзначаць яго 200-годдзе. Хоча, каб я напісаў музыку на твае пераклады”.

Прапанова была наколькі нечаканая, настолькі і радасная. Я ведаў: творы нашага славутага земляка, польскамоўнага генія, перакладалі многія нашы паэты, але заўважаны быў чамусьці я.

Справа чакала адказная. Хоць мною і былі перакладзены паасобныя вершы і санеты, але для цэльнага цыкла спатрэбіліся творы кантрастныя па характары, настроі.

На пошукі патрэбнага матэрыялу часу пайшло небагата. У мяне ёсць цудоўны зборнік вершаў Адама Міцкевіча, некалі падораны выдатнай паэткай, клапатлівай зямлячкай Нінай Мацяш. Цяпер для ажыццяўлення праекта мяне цікавіла не столькі форма таго ці іншага верша, колькі змест. Паступова складваўся цыкл, у якім добра бачыўся лёс творцы – ад маладога, шчасліва закаханага чалавека да самотнага пілігрыма, у якога адабраны і каханая, і Айчына, а засталіся ўспаміны, настальгія, слёзы... Эдуард Зарыцкі, які плённа працаваў, ствараючы музыку, усе творчыя пытанні ўзгадняў з аўтарам праекта. За некалькі месяцаў і ён завяршыў сваю частку працы. Высакакласную аранжыроўку ўсіх дзесяці песень цыкла здзейсніў незабыўны Ігар Палівода. “Адкажы, родны Нёман...” – так назвалі мы гэтую праграму, што прагучала ў вялікай зале філармоніі зімой 1998 года. Яна мела добры рэзананс. Асабіста я атрымаў нямала ўхвальных водгукаў, яшчэ болей – Эдуард Зарыцкі, а найбольш, напэўна, аўтар ідэі.



Што да ідэй, то ў Фінберга іх мноства, яны ў яго з’яўляюцца ўвесь час. У пастаянным полі зроку – беларуская класічная паэзія. Нямала быў здзіўлены маэстра, калі заўважыў, што на вершы Якуба Коласа доўгі час існавала ўсяго некалькі песняў. Прабел у эстраднай скарбніцы неадкладна давялося ліквідаваць Эдуарду Зарыцкаму (ён жа да нядаўняга часу працаваў у штаце аркестра!) – ім створаны цыкл песняў на вершы слыннага класіка беларускай літаратуры.

Набліжаліся 75-я ўгодкі з дня нараджэння аднаго з самых любімых класікаў нацыі Уладзіміра Караткевіча. Адзначыць гэты юбілей было для М.Фінберга справай гонару. Што заставалася рабіць, калі кампазітары ўвогуле абыходзілі паэзію Караткевіча, як бы праспалі такую з’яву? Існавала і гучала зрэдку ці не адна толькі песня Ларысы Мурашка на Караткевічаў верш “Бацькаўшчына”. Маэстра абудзіў соннае кампазітарскае царства. Да справы падключыліся самыя неабыякавыя, самыя актыўныя творцы, якія ў спадчыне паэта знайшлі нямала чароўнага і ўзрушальнага. З’явіліся новыя песні. Кіраўніку Нацыянальнага канцэртнага аркестра засталося прафесійна запісаць унікальную праграму “Быў. Ёсць. Буду” і парадаваць ёю публіку на чарговым, восьмым па ліку, Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне, што і было здзейснена. Толькі не мог абысціся гэты фестываль і без праграмы, прысвечанай 60-годдзю Вялікай Перамогі, што я асабліва востра адчуў зімой і ранняй вясной 2005 года. Да мяне ад імя Міхася Якаўлевіча пачала звяртацца з прапановамі і просьбамі рэдактар Тамара Васільеўна Даніловіч: маўляў, трэба зрабіць шэраг перакладаў. Я даў згоду, але мяне хвалявала пытанне: што мне будзе прапанавана ў якасці арыгіналаў і наколькі тыя песні закрануць маю душу, наколькі яны будуць адпавядаць маёй эстэтыцы? Мая трывога была небеспадстаўная. Па-першае, мне прапаноўвалася некалькі песень нашых аўтараў, якія валодаюць абедзвюма дзяржаўнымі мовамі. Як, скажам, я мог пагадзіцца перакладаць з рускай мовы Уладзіміра Някляева?! Аргумент, што яго цяжка знайсці, мяне мала хваляваў. Падобным чынам я вярнуў яшчэ парачку твораў. Мнагавата ў прапанаваных тэкстах было салютаў, набатаў, ордэнаў, зашмат грукату. Я сказаў Тамары Васільеўне пра гэта, але яна ад імя шэфа як магла пераконвала, што ўсе песні дужа патрэбны. Я пагадзіўся наступіць на горла свайму ўяўленню аб антываеннай праграме, тым больш што яна, добрая і цярплівая “сувязная”, дадала некалькі выдатных вершаў.

Сярод іх я знайшоў верш Андрэя Дзяменцьева “Расскажи мне, отец...”, першыя радкі якога былі такія:

Отец, расскажи мне о про- шлой войне,
Прости, что прошу тебя снова и снова.

Рускае «отец» гучыць па-беларуску – «бацька». Зусім іншы рытм! Што рабіць?.. А слоўка гэтае, як назло, паўтараецца ў кожнай стра- фе, значыць, яно патрэбна ў кожным куплеце песні... І тут з’явілася выратавальная думка: ці трэба цяпер, калі прамінула столькі дзесяцігоддзяў пасля Перамогі, з такой просьбай звяртацца да бацькі? Ужо той сын даўно стаў бацькам і нават дзедам. Пераклад пайшоў, нібыта мне дыктавалася з кос- масу:

Мой дзед, раскажы мне яшчэ пра вайну,
Душой успрымаць буду кожнае слова.

Перакладаць стала цікава, падумалася нават пра тое, што нехта мог бы зрабіць горш... Давялося адсу- нуць усе свае іншыя спра- вы. Няпроста перакладаліся бязлітасна-праўдзівыя вершы, якія сталі песнямі, Сямёна Гудзенкі, Міхаіла Кульчыцкага. Проста ў душу глядзелі мне шчымліва-ўзрушальныя і жыццесцвярджальныя вер- шы Валянціна Тараса (да яго з офіса Міхася Якаўлевіча не дазваніліся), іх я пераствараў з асаблівым пачуццём і натхненнем. Спадзяюся, Валянцін Яфімавіч не расчараваўся, калі пачуў беларускамоўны вары- янт сваіх пранікнёных песень. Давялося перакласці два вер- шы Аляксандра Лягчылава, які ўжо, на вялікі жаль, цяжка хварэў. Творы менш вядомых аўтараў для перакладу даліся даволі лёгка.

У якім бы цэйтноце ні рыхтавалася праграма «Ішла вайна народная», яна дзя- куючы ўмеламу і вопытна- му арганізатару і дырыжору ўражвала людзей і з малад- зечанскай сцэны, і з экранаў тэлевізараў.



У знаёмых артыстаў і музыкантаў аркестра я сяды- тады пытаюся, якімі праектамі заняты М.Фінберг, цікаўлюся, што думаюць яны пра свай- го куміра, яго душэўныя якасці. «Кіраўнік ад Бога! – кажуць адны. – Гаспадарлівы, клапоціцца пра калектыў. Строгі, але кампанейскі, з ім цікава і весела, ён любіць жартаваць. Эрудыт». «З ім цяжка працаваць, – скард- зяцца другія. – Амбіцыйны, можа прынізіць, пакрыўдзіць, таму некаторыя маладыя не вытрымліваюць, хутка зваль- няюцца. Чалавек настрою. Часам зойдзеш параіцца – дасць перцу без прычыны, пасля апомніцца».

Відаць, вялікая доля праўды ў гэтых выказван- нях. Дрэнны і негаспадарлівы кіраўнік не змог бы так паспя- хова працаваць з вялікім калектывам. А што ён чала- век настрою, магу пацвердзіць і я. Памятаю, неяк у кабінет Фінберга завітаў я з адным прыстойным артыстам, каб Міхась Якаўлевіч паслухаў яго і, магчыма, запрасіў на фесты- валь у Маладзечне.

– Вы ўсе здрадзілі бела- рускай песні!.. Я люблю паэтаў! – так нечакана маэ- стра сустрэў госця, у якога, дарэчы, была касета з дзвю- ма беларускімі песнямі. Пасля гэтага ён да канца не стаў слу- хаць песні – забракаваў... А перад чарговым фестывалем у Маладзечне, ведаючы яго паважлівае стаўленне да мяне і добрыя словы на мой адрас, на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта ў тадышняга намесніка прэм’ер-міністра У.Н.Дражына, я звярнуўся да яго па тэлефоне з пытан- нем, чаму я не запрошаны на фестываль.

«Нечего тебе там делать! – выпаліў ён, і не паспеў я пакрыўдзіцца, як дадаў: – Прости, я очень занят».

Цікава і тое, што адзін раз пасля свайго канцэрта ён можа з задавальненнем сказаць, што слухачы плакалі ад радасці, а другі раз так расчаравана: «Кому это надо?! Никому!»

Я не люблю панегірыкі, не люблю рэтушаваць – люблю праўду, а дзеля яе скажу: штосьці адмоўнае ці супярэчлівае ў характары гэтага таленавітага і самабыт- нага чалавека не зацямняе яго светлы вобраз. Адна артыстка з захапленнем распавядае, як ён выхоўвае моладзь, патра- буе сачыць за модай, прыго- жа апранацца, насіць чысты абутак і г.д. Усе службы кан- цэртнага аркестра ведаюць, які ён патрабавальны да ўсіх і да самога сябе. Для ўсіх служыць сам прыкладам: па яго віне ні разу не зрываўся канцэрт. Здаралася, не раз працаваў хворы, з тэмперату- рай. Не спазняецца на працу. Не заўсёды знаходзіць час на абедзенны перапынак. Аднаго разу я аказаўся сведкам, калі ён быў дужа прывязаны да тэлефонных размоў, і яму ў кабінет прынеслі штосьці нак- шталт абеду: кавалак каўбасы, хлеб, памідорыну і гарбату. Нездарма ўсе, хто з ім працуе, называюць яго працаголікам, які нават з адпачынку выходзіць раней тэрміну. Затое дзіву даешся: колькі можа здзейсніць адзін калектыў пад кіраўніцтвам неардынар- най асобы! Фестывалі, паста- янныя канцэрты на розных пляцоўках сталіцы, у Маскве і Санкт-Пецярбургу, у вялікіх і малых гарадах Беларусі, у Польшчы, Літве, Германіі, Італіі, іншых краінах планеты.



У кнізе «Владимир Мулявин. Нота судь- бы» (Мінск, “Мастацкая літаратура”, 2004) змеш- чаны артыкул М.Фінберга “Художник, обращенный в будущее”. Аўтар называе Мулявіна вялікім Мастаком (Художником), гаворыць пра яго поспехі, перамогі на кон- курсах і адкрыцці ў мастацт- ве, у прыватнасці пра новы жанр – песенны спектакль на эстрадзе, пра тое, як ён, рускі, адчуваў не толькі беларускі нацыянальны мелас, а і беларускае слова, называе не толькі яркімі, глыбінна беларускімі яго “Слуцкіх тка- чых” на словы М.Багдановіча, “Завушніцы” – М.Танка, “Александрыну” – П.Броўкі. Адзін маэстра піша пра дру- гога, пра людскую любоў да яго, а праз ягоную творчасць – да беларускай мовы і нашай краіны далёка за яе межамі, пра тое, што “ўсенародная любоў падтрымлівала Валодзю ў дні выпрабаванняў, горкіх расчараванняў, здрад і нагавораў былых паплечнікаў”... Яшчэ там гаворыцца пра цвёрдасць і бескампраміснасць чалаве- ка добрага, нават сарамлівага і мяккага, калі трэба было пастаяць за свае прынцы- пы ў мастацтве, пра тое, што ён быў “патрабавальны да сябе і да артыстаў. А гэта не ўсе вытрымлівалі. Хтосьці пакідаў ансамбль”... Чытаеш такія праўдзівыя словы пра Мулявіна і міжволі ловіш сябе на думцы, што многае тут можна аднесці да самога Фінберга. Вядома, Фінберг – не Мулявін: не піша музыку, нічога не аранжыруе, не вало- дае драматычным тэнарам і не грае віртуозна на гітары, ён толькі дырыжор і кіраўнік. Але чым дырыжыруе і дзеля чаго кіруе!.. Тут ён гэтакса- ма непаўторны і скіраваны ў будучыню. Перш за ўсё сва- ёю апантанасцю беларускімі ідэямі і праграмамі, развіццём нацыянальнай музыкі, песні, культуры.

Калі я завяршаў гэтыя нататкі, да мяне з Брэста ў госці завіталі сястра Марыя і пляменніца Людміла. І вось Людміла Чалей нечака- на парадавала мяне адным успамінам. Калі яна была сту- дэнткай, у Брэст у педінстытут прыязджаў маладзенькі Фінберг з асветніцкай місіяй – ён распавядаў пра вялікіх кампазітараў Моцарта, Бетховена, Баха, расказваў пра іх творчасць. Уражанне заста- лося дужа яркае.

Так што ўсё добрае людзі памятаюць. І ўсё добрае заста- ецца людзям.



Здавалася б, пастаўлена лагічная кропка майго рас- поведу пра ўнікальную асобу ў беларускай культуры. Але напрошваецца яшчэ адзін штрых да партрэта гэтай сама- бытнай асобы. Прэамбула такая: да 70-годдзя вызва- лення Беларусі ад нямецка- фашысцкіх захопнікаў на свой электронны адрас я атрымаў ад Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі новы заказ – шэраг вядомых рускамоўных песень, у тым ліку і шырока- вядомую “Катюшу”, для пера- кладу на беларускую мову. За працу ўзяўся я неадкладна, але шчыра скажу: без гарантыі, што спраўлюся. Святочная праграма М.Я.Фінберга скла- лася і прагучала належным чынам. Свой унёсак у справу я лічыў даволі сціплым. І раптам атрымліваю афіцыйны ліст ад 18.06.2014 за No01-25/327:

“Паважаны Васіль Аляксеевіч!

Пад уражаннем Вашай высакароднай працы па пера- кладзе на нашу родную мову песень, якія ўвайшлі ў кан- цэртную праграму да 70-год- дзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, не магу не выка- заць словы глыбокай паша- ны за Вашу асабістую здольнасць так насычаць лірычнасцю і прыгажосцю беларускага слова пераклад- зеныя творы, што яны ста- новяцца нацыянальнымі, адпавядаючымі патрабаван- ням часу, зразумелымі для выканаўцаў і слухачоў.

Шчыра паважаю Ваш талент выбітнага бела- рускага паэта, сумленнага грамадзяніна, адданага Беларусі чалавека. Прыміце, шаноўны, ад сэрца падзяку за наша шматгадовае сяброўства, за садзейнічанне Нацыянальнаму акадэмічнаму аркестру Беларусі ў ажыццяўленні яго пастаяннай мэты – распаўсюджванні нацыяналь- нага музычнага мастацтва сярод насельніцтва, далучэнні сучаснікаў да багацця белару- скай культуры.

Народны артыст Беларусі Міхаіл Фінберг”.

І – размашыстым почыр- кам – добра знаёмы каларыт- ны подпіс.

Такая ўвага з боку кіраўніка вялікага творчага калектыву, што ў пастаянным руху, гаво- рыць пра многае, для мяне асабіста і найперш – пра яго чалавечнае сэрца.



Васіль ЖУКОВІЧ