ЗАСЛУЖАНЫ КАЛЕКТЫЎ НАЦЫЯНАЛЬНЫ АКАДЭМІЧНЫ КАНЦЭРТНЫ АРКЕСТР БЕЛАРУСІ

мастацкі кіраўнік - народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар

Міхаіл ФІНБЕРГ

ГІСТОРЫЯ

Дзяржаўная ўстанова “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь” была створана 17.02.1987 года у адпаведнасці з загадам Міністэрства культуры БССР ад 17.02.1987 № 13 і мела на той час назву “Дзяржаўны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Беларускай ССР”.

27.08.1998 года ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1345 за высокае выканальніцкае майстэрства, вялікі ўклад у развіццё беларускага мастацтва калектыву аркестра першаму ў краіне было прысвоена званне “заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь”.

30.08.2005 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 407 аркестру прысвоены ганаровы статус “нацыянальны”.

18.10.2010 г. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1505 Заслужанаму калектыву “Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі” нададзены статус “акадэмічны”.

У сферу дзейнасці калектыву арганічна ўключана як эстрадная, так і акадэмічная музыка.

Поўная назва: дзяржаўная ўстанова “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь”;

Скарочаная назва: дзяржаўная ўстанова “Заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”.

Асноўныя накірункі дзейнасці заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”:

І. Папулярызацыя нацыянальнага мастацтва.

Адной з асноўных крыніц поспеху і адметнасці калектыву Нацыянальнага акадэмiчнага канцэртнага аркестра Беларусi, які яднае сапраўдных прафесіяналаў-аднадумцаў, з’яўляецца актыýная папулярызацыя беларускага мастацтва.

Падзвіжніцкая дзейнасць калектыву пад кiраваннем народнага артыста Беларусi, ляўрэата Дзяржаýнай прэмii Беларусi, прафесара Мiхаiла Фiнберга была і ёсць накіраванай менавіта на ўзнаўленне і ўслаўленне беларускага мастацтва – у розных яго жанрах, стылях i накiрунках.

Дзеля пацвярджэння гэтага дастаткова ўзгадаць, што за амаль трыццаць год свайго iснавання калектывам аркестра выкананы лепшыя творы вядомых беларускіх кампазітараў: П.Падкавырава, Я.Глебава, Я.Туранкова, Г.Вагнера, Г.Пукста, А.Багатырова, М.Чуркіна, У.Мулявіна, М.Аладава, І.Лучанка, Э.Ханка, В.Раінчыка, У.Алоўнікава, Ю.Семянякі, А.Елісеенкава, З.Яўтуховіча, Д.Даўгалёва, Л.Захлеўнага, Э.Зарыцкага, У.Будніка, У.Дамарацкага, А.Атрашкевіч, В.Іванова, І.Паліводы, А.Моўчана і многіх іншых.

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, паэтычнага нацыянальнага матэрыялу ў аркестры створаны аўтарскія канцэрты на вершы амаль 60-ці беларускіх паэтаў: А.Міцкевіча, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, П.Панчанкі, П.Броўкі, А.Лойкі, У.Караткевіча, А.Куляшова, М.Танка, В.Дуніна-Марцінкевіча, У.Сыракомлі, Я.Лучыны, Л.Пранчака, І.Скурко, В.Жуковіча, У.Карызны, К.Буйло, А.Бачылы, Л.Дранько-Майсюка, В.Аколавай, А.Лягчылавай, А.Грачанікава, М.Ясеня, А.Ставера, С.Грахоўскага, А.Бадака, Я.Янішчыц, В.Шніпа і іншых.

Аркестрам створаны выдатныя асветнiцкiя праграмы, прысвечаныя творчасцi кампазітараў ХVIII-XIX ст.: Н.Орды, М.Ельскага, М.К.Агінскага, С.Манюшкі, Я.Голанда, Антонія і Мацея Радзівілаў, А.Рагачэўскага, В.Казлоўскага i іншых выбітных майстроў беларускага мастацтва, творы якiх былi забыты нашчадкамi.

Вяртанне музычнай спадчыны i адраджэнне старадаýняй музыкi адбылося дзякуючы выдатным высокапрафесійным музыкантам: Генрыху Гедыльтэру i Ларысе Ласоцкай, заслужаным артыстам Беларусі Андрэю Шпянёву i Уладзіміру Ткачэнка. Таленавiтыя аранжыроýшчыкi, якiя не толькі апрацавалi для камерных калектываў аркестра музыку, напісаную ў арыгінале для фартэпіяна, голасу ці асобных інструментаў, але i надалі ёй новае гучанне, раскрылі яе багаты мастацкi патэнцыял.

Ансамблi флейтыстаý i кларнетыстаý пад кiраýнiцтвам Уладзiмiра Скараходава i Георгiя Казадоя, струнны квартэт пад кiраýнiцтвам Таццяны Вайлапавай, так званыя “малыя саставы” Нацыянальнага акадэмiчнага канцэртнага аркестра Беларусi, сваiм цудоýным выканальніцкiм майстэрствам натхняюць беларусаý на прызнанне i гонар нацыянальнай культурай i мастацтвам.

Значнае месца ў рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі займае i ваенная тэматыка. Шырокую папулярнасць атрымалі праграмы “Ад Масквы да Брэста”, “Песні гарадоў герояў”, “И шла война народная…”, “Дзень Перамогі”, падрыхтаваныя аркестрам да юбілейных дат Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

ІІ. Фестывальны рух.

Папулярызацыя беларускай акадэмічнай і эстраднай музыкі ажыццяўляецца ў беларускіх рэгіёнах, так званых малых гарадах Беларусі. Калектыў Нацыянальнага акадэмiчнага канцэртнага аркестра і яго мастацкі кіраўнік Міхаіл Фінберг лічаць сваім абавязкам несці свята сапраўднага музычнага мастацтва не толькі мінчанам, але і жыхарам невялікіх населеных пунктаў. У пачатку 2016 года аркестрам было падрыхтована i праведзена больш за 200 такiх фестываляý.

Фестывальны рух аркестра на працягу многіх гадоў ахоплівае ўсе вобласці Беларусі:

Мінскую (Нясвіж – свята мастацтваў “Музы Нясвіжа”, свята музыкі “Заслаўе”, Любань – свята мастацтваў “Палескія сустрэчы”);

Гродзенскую (г.п. Мір, Карэлічы – свята мастацтваў “Мірскі замак”, г. Навагрудак);

Гомельскую (Чачэрск – свята музыкі “Чачэрскія сустрэчы”, Тураў – Імпрэза камернай і духоўнай музыкі “Тураў”, Хойнікі – “Музычныя краявіды Хойніцкай зямлі”);

Магілёўскую (Мсціслаў – фестываль мастацтваў імя народнага артыста Беларусі М.Чуркіна “Мсціслаў”);

Брэсцкую (Пінск – мастацкі праект “Пінскія спатканні”, Іванава – мастацкі праект “Гасцёўня Напалеона Орды”).

Грунтоўна распрацаваная навуковая канцэпцыя такіх праектаў, якую забяспечвае прафесар, доктар мастацтвазнаўства Вольга Дадзіёмава, спрыяе не толькі мастацкай, але і асветніцкай дзейнасці. Дзякуючы актыўнай працы Міхаіла Фінберга і калектыву Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі па аднаўленні нацыянальнай музычнай спадчыны, у сучасную беларускую культурную прастору вяртаюцца імёны нашых славутых землякоў, кампазітараў ХVII-XIX стагоддзяў Н.Орды, М.Ельскага, Б.Голанда, М.Агінскага, М.Карловіча, Мацея і Антонія Радзівілаў, Я.Голанда, А.Рагачэўскага, В.Казлоўскага, С.Манюшкі і многіх іншых.

Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі - стваральнік папулярных мастацкіх праектаў:

Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна”;

Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай песні;

Міжнароднага фестывалю джазавай музыкі “Мінскі джаз”;

фестываляў “Спяваем з аркестрам”, “Шлягеры на ўсе часы”;

а таксама арганізатарам і пастаянным удзельнікам Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” і праводзіць усе конкурсы выканаўцаў эстраднай песні на гэтым фестывалі з моманту яго стварэння.

ІІІ. Гастрольна-канцэртная дзейнасць.

“Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” мае вялікі аўтарытэт не толькі ў беларускай музычнай прасторы, але і за яе межамі. Асабліва цесныя і плённыя супрацоўніцкія стасункі склалася ў калектыву з суседняй Расіяй.

З удзелам Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі на расійскім тэлебачанні праходзіў фестываль “Песня года”, музычная гульня “Адгадай мелодыю”. За работу над гэтымі праектамі беларускія музыкі тройчы ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата.

Калектыў аркестра добра вядомы сваімі яркімі выступленнямі ў канцэртнай зале “Расія”, Крамлёўскім палацы і ўдзелам у 33-х праграмах, прысвечаных закладцы зорак на “Алеі Зорак” у Маскве.

Аркестр актыўна супрацоўнічаý з выбітнымі выканаўцамі Расіі А.Пугачовай, Бедросам і Філіпам Кіркоравымі, Т.Гвардцытэлі, Ю.Антонавым, І.Кабзонам, Л.Лешчанкам, В.Лявонцьевым, Л.Долінай, І.Дземарыным, Р.Ібрагімавым, Л.Вайкуле і інш.

Два гады аркестр працаваў у Італіі на 5 канале тэлебачання. Ён прадставіў сваё майстэрства ў Польшчы, Літве, Латвіі, балканскіх краінах і інш.

Ужо 27-мы раз народны артыст Беларусi Міхаіл Фінберг, які выступае мастацкім кіраўніком праекта “Мінскі джаз”, будуе яго канцэпцыю вакол лепшай мiравой музыкі – Д.Элінгтона, К.Бейсі, Г.Мілера, К.Джонса, Т.Джонса, Э.Рознера, Ю.Саульскага, Б.Мінцара, Г.Гудвіна, Б.Гудмана і іншых.

У гэтым годзе, як i заýсёды з аншлагам, прайшоý ХХVII праект «Мiнскi джаз - 2016». На працягу трох дзён фестывалю для сапраýдных знатакоý джазавай музыкi прадстаýлялi сваё майстэрства Бiг-Бэнд аркестра, народны артыст Расii, пiянiст Данiiл Крамер, кантрабасiст Сяргей Васiльеý i ударнiк Павел Цiмафееý, а таксама заслужаная артыстка Расiйскай Федэрацыi Армiнэ Саркiсян.

Зоркай беларускага джаза з’яўляецца Біг-Бэнд Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі ў творчасці якога прасочваецца пераемнасць са славутым аркестрам Э.Рознера. Адметнай рысай бэнда з'яўляецца яркае, сакавітае гучанне, віртуозныя сольныя імправізацыі, дзіўны і найвысокі прафесіяналізм аркестровага выканальніцтва.

Біг-Бэнд:

Саксафоны: заслужаны артыст Рэспублiкi Беларусь Уладзімір Ксёнц, Сяргей Чэбан, Андрэй Кляшчоў, Павел Бяляўскі, Мiкiта Пятроý.

Трубы: Дзмітрый Ціхановіч, Аляксандр Цулыгін, Андрэй Перадзерый, Сяргей Андрончык.

Трамбоны: Алег Шапавалаў, Дзмітрый Бударын, Сяргей Фалевіч, Вячаслаў Чыслоў.

Рытм-група: заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Сяргей Анцішын (гітара), Аляксандр Каліноўскі (бас-гітара), Вадзім Чайкоў (ударныя). Ігар Бранкоўскі, Влад Пятроўскі (клавішныя), Кiрыл Шэвандо (перкусія), Канстанцін Гардзей (ударныя).

Вялікай папулярнасцю ў слухачоў карыстаецца мастацкі праект “Шлягеры на ўсе часы”, у межах якога Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі стварыў праграмы А.Герман, М.Тарывердзіева, О.Фельцмана, Л.Уцёсава, М.Крысталінскай, М.Таніча, Э.Рознера, Р.Паулса, Д.Тухманава, М.Фрадкіна, В.Абадзінскага, М.Дунаеўскага, А.Гурчанка і многіх іншых вядомых кампазітараў, паэтаў, выканаўцаў.

На сённяшні дзень калектыý аркестра падрыхтаваý прэм’ерныя канцэртныя праграмы для IХ Мастацкага праекта “Шлягеры на ýсе часы - 2016”, прысвечаныя творчасцi Вiктара Цоя, Валерыя Леонцьева, Эльдара Разанава i Iгара Дземарына.

IV. Пошук і выхаванне маладых таленавітых выканаўцаў.

Дзеля працягу творчага жыцця калектыву, яго пастаяннага абнаўлення і ўдасканалення, асабліва шмат увагі надаецца мэтанакіраванаму пошуку маладых выканаўцаў з ліку выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Шэраг маладых выканаўцаў аркестра носіць ганаровыя званні лаўрэатаў прэстыжных міжнародных фестываляў і конкурсаў.

Менавіта ў аркестры пачыналі свой шлях і набывалі творчы вопыт Я.Навуменка, Д.Калдун, А.Хлястоў, І.Афанасьева, дуэт Аляксандра і Канстанцін, І.Дарафеева, П.Ялфімаў, Саша Нема, Л.Грыбалёва, В.Касенка, А.Ют, Я.Ліпніцкая (Бьянка), У.Аўчароў, Т.Воранава, Г.Мушак, Н.Кудрына (Венера), А.Саўленайтэ і інш.

Удасканаленню выканальніцкага майстэрства артыстаў аркестра садзейнічае таксама правядзенне штогод прафесійнай атэстацыі кожнага выканаўцы.

Адметна, што калектыў аркестра пры ўсёй шматлікасці канцэртна-гастрольнай дзейнасці шмат увагі надае рэпетыцыйнаму працэсу, што дазваляе пастаянна абнаўляць рэпертуар, ствараць новыя і новыя праграмы.

У складзе аркестра працуе шэраг вядомых навукоўцаў, уладальнікаў ганаровых званняў: народныя і заслужаныя артысты Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, прафесары, дактары і кандыдаты навук, лаўрэаты шматлікіх прэстыжных прэмій.

V. Выдавецкая дзейнасць.

Аркестр пастаянна ажыццяўляе выдавецкую дзейнасць. Яна скіравана на ўмацаванне навуковага падмурка працы аркестра і ажыццяўленне фундаментальных даследаванняў у галіне беларускай акадэмічнай музыкі. Толькі за апошнія гады выпушчаны наступныя грунтоўныя выданні:

“Нясвiж – мастацкая сталiца Беларусi” Нясвiж, 2012.

“У гонар Любані: пяць музычных крокаў па Міншчыне” / Склад. В.Дадзіёмава. Мінск 2013.

“Шляхам поспехаý i адкрыццяý”. Мiнск, 2013.

“У гонар Любанi. Пяць музычных крокаý па Мiншчыне”. Мiнск, 2013.

“Мастацкiя цуды Нясвiжскай зямлi”. Мiнск, 2014.

“Музычныя промнi Любанi ý залатым коле Мiншчыны”. Мiнск, 2014.

“Музы Нясвiжа”: дваццать гадоý мастацкага асветнiцтва”. Мiнск, 2015.

У гэтых выданнях адлюстравана шырокая панарама беларускага музычнага мастацтва ў яго гістарычным, тэарэтычным, а таксама этнамузыкалагічным кірунках. Большасць работ маюць эўрыстычны характар і прадстаўляюць унікальныя распрацоўкі беларускіх вучоных, як сталых даследчыкаў, так і навуковай моладзі.


Заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмiчны канцэртны аркестр Беларусi” з’яўляецца актыўным папулярызатарам беларускай музыкі, з павагай захоўвае нацыянальную выканальніцкую школу, традыцыі беларускай музычнай спадчыны, лепшыя дасягненні сусветнай музычнай класікі.

Адметнай рысай аркестра з’яўляецца універсалізм выканальніцкай дзейнасці, якая ахоплівае ўсе музычныя накірункі і стылі: ад масавай эстраднай песні да элітнага джаза, ад старажытнабеларускіх да сучасных авангардных узораў, ад сімфанічнай і камернай музыкі заходнееўрапейскіх класікаў да вакальных і інструментальных кампазіцый славянскіх, у тым ліку і беларускіх майстроў. Пры гэтым увасабленне творчасці сучасных кампазітараў і кампазітараў мінулага Беларусі застаецца прыярытэтным вектарам творчай работы аркестра.

Варта асоба адзначыць, што на ўсіх без выключэння канцэртных праграмах Нацыянальнага акадэмiчнага канцэртнага аркестра Беларусi пад кiраваннем народнага артыста Беларусi, ляўрэата Дзяржаýнай прэмii Беларусi, прафесара Мiхаiла Фiнберга працуе толькі з жывым гукам без выкарыстання фанаграмы.