Навіны

18 верасня 2021 года адзін са старэйшых гарадоў Беларусі Ашмяны адзначыць сваё 680-годдзе.

Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара М. Фінберга прывязе ў горад з багатай гісторыяй, легендамі аб замку Сапегаў, легендамі аб Белай даме і Чорным рыцары новую віншавальную праграму.

З галоўнай сцэны фестывалю прагучаць найлепшыя музычныя творы беларускіх і замежных аўтараў. Наведвальнікаў нашых канцэртаў чакае сустрэча з музыкантамі заслужанага ансамбля, салістамі аркестра, у тым ліку з заслужанай артысткай Беларусі Наталляй Тамэлай, лаўрэатамі міжнародных і нацыянальных конкурсаў Таццянай Глазуновай, Галінай Грамовіч, Алеся Дзяржавец, Дзмітрыем Качароўскім, Аляксандрам Цулам. Жыхары горада і яго госці пагрузіцца ў атмасферу свята, радасці, цеплыні і пяшчоты.

Асобная праграма чакае юныя таленты Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў – знаёмства з вядучым прафесійным музычным калектывам краіны. Будучыя музыканты дакрануцца да культурнай спадчыны нашай краіны на майстар-класе, які правядзе народны артыст, прафесар М. Фінберг.

Top