Навіны

На планеце шмат гарадоў,
Але ў сэрцы жыве адзін,
Родны Мінск самы прыгожы ў свеце.
Лепш за Менск няма нідзе!

11 верасня Мінск адзначыць сваё 954-годдзе. Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста, прафесара Міхаіла Фінберга падрыхтаваў святочны падарунак роднаму гораду, жыхарам і гасцям сталіцы. Сумесна з Мінгарвыканкамам і яго Упраўленнем культуры заслужаны ансамбль запрашае мінчан на двухгадзінны канцэрт у мэрыю. Прагучаць лепшыя творы беларускіх кампазітараў, сучасныя еўрапейскія джазавыя кампазіцыі ў выкананні без фанаграм, толькі “ўжывую”, музыканты і салісты аркестра, лаўрэаты міжнародных і нацыянальных конкурсаў, у тым ліку заслужаная артыстка Беларусі Наталля Тамела, вакалісткі Таццяна Глаз. г. Грамовіч, Алеся Дзяржавец, Дзмітрый Качароўскі, Руслан Мусвідас, Аляксандр Салаўёў, Яўген Цымбаліст, Ягор Шаранкоў.

Top