навіны

28 студзеня 2022 года Заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі“ ў рамках праекта “Гістарычныя канцэрты ў старажытных цэнтрах Беларусі” сумесна з Мінскім абласным выканаўчым камітэтам і Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам ладзяць

Заслужаны калектыў падрыхтаваў для жыхароў і гасцей горада Заслаўе насычаную праграму:

Конкурс маладых выканаўцаў – для навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў Мінскай вобласці

Музычны кругасвет талентаў: майстры і пачаткоўцы – канцэрт выканаўцаў на струнных смычковых інструментах пад кіраўніцтвам Таццяны Вайлапавай.

Адкрыццё мастацкай выставы творчых работ вучняў мастацкага аддзялення ДУА “Заслаўская дзіцячая школа мастацтваў “Мая краіна – Беларусь” .

Адкрыццё XXI Свята музыкі “Заслаўе – 2022” – Чароўны свет беларускай музыкі – канцэрт да юбілейных дат: Л. Абеліёвіча, Н. Орды, Г.Вагнера, Дз. Смольскага.

Шчаслівыя імгненні хараства. Папулярныя песні і музыка – канцэрт Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі“.

Артысты аркестра з вялікім хваляваннем чакаюць сустрэчы з аматарамі музыкі старажытнага горада. Як заўсёды, толькі жывы гук, лепшыя галасы калектыву: лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Тамэла, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Качароўскі, Таццяна Глазунова, Галіна Грамовіч, Руслан Мусвідас, Аляксандр Салаўёў, Яўген Цымбаліст, Ягор Шаранкоў.Вядучы канцэртаў: Дзмітрый Карась.

Top