Кіраўніцтва

Ціхановіч Дзмітрый Пятровіч
Дырэктар

  •  1996 — 2001 г. – г. студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па класе трубы (выкладчык Рызенькоў ю. а.);
  • з 1999 г. – артыст заслужанага калектыву» Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга”, вядучы майстар сцэны;
  • у 2021 г. узнагароджаны медалём Францыска Скарыны;
  • з 2022 г. – дырэктар заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга».

Расоха Максім Мікалаевіч
Мастацкі кіраўнік-галоўны дырыжор

  • 2001 – 2006 гг. студэнт у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па класе габоя (выкладчык Н.А. Рэнанская) і аркестравага дырыжыравання (выкладчык Б.С. Чудакоў);
  • Лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў:
  • II прэмія Рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на драўляных духавых інструментах у намінацыі – сольнае выкананне (Беларусь 1999);
  • II прэмія Міжнароднага конкурсу “Мастацтва 21 стагоддзя” ў намінацыі сольнае выканальніцтва (Фінляндыя 2007);
  • I прэмія Міжнароднага конкурсу “Мастацтва 21 стагоддзя” ў намінацыі камерны ансамбль (Фінляндыя 2007);
  • III прэмія Міжнароднага фестывалю-конкурсу “Славянскія сустрэчы” (Расія 2012);
  • I прэмія Міжнароднага конкурсу «Кубак Еўропы» ў намінацыі камерны ансамбль (Беларусь, 2012 г.);
  • I прэмія ў намінацыі дырыжыраванне Міжнароднага фестывалю-конкурсу “NordicFest” (Фінляндыя, 2021 г.);
  • Стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2000 г.).
  • Уладальнік Дзяржаўнай стыпендыі на рэалізацыю творчага праекта: Перакладанне для квартэта духавых інструментаў твораў беларускіх кампазітараў ХVIII-XIX ст. (2009 г.)
  • Уладальнік Гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы культуры на 2020 год, на рэалізацыю музычнага праекта “Вобразы вайны і міру ў творчасці беларускіх кампазітараў”.
  • Аўтар і кіраўнік творчага праекта «Музычная спадчына Радзімы» (да 90-годдзя з дня нараджэння народнага артыста СССР і БССР, прафесара Я.А.Глебава і Года малой радзімы) рэалізаванага па Гранце спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2019 г.); 
  • З 2006 г. – кіраўнік структурнага падраздзялення ў сістэме ГА “Беларускі саюз музычных дзеячаў” квартэта духавых інструментаў “Рыўера”. Сфарміраваў і рэалізаваў шэраг канцэртных праграм: “Музыка беларускіх замкаў”, “Жамчужыны беларускай музыкі XVIII-XIX стагоддзяў”, “Музычная спадчына беларускіх кампазітараў XX стагоддзя”, “Фантастычныя танцы”, “Музыка Я.А.Глебава”, “Музычныя шэдэўры Заходняй Еўропы XVI-XVIII стагоддзяў”, “Замежная музыка XVIII–XIX стагоддзяў”, “Бах – Шастаковіч”, “Руская музыка XVIII–XIX стагоддзяў”, “Музыка савецкіх кампазітараў”, “Мелодыі савецкага кіно”, “Эстрадныя шлягеры” і інш.
  • Запісаў і падрыхтаваў да выдання аўдыёдыскі: “Музыка Я.Глебава” (2009 г.), “Яўрэйская музыка беларускіх кампазітараў ХХ стагоддзя” (2014 г.), “Музыка беларускага кіно” (2018 г.);
  • Аўтар музыкі да дакументальнага фільма «Лехайм. За жыццё!» (2019 г.);
  • 2006 – 2016 гг. канцэртмайстар группы драўляных духавых інструментаў Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь”;
  • З 2008 г. – настаўнік па класе габоя і камернага ансамбля Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 10 імя Я.Глебава;
  • 2010 – 2012 гг. – выкладчык Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.Глінкі па класе камернага ансамбля;
  • 2011 – 2012 гг. – артыст ансамбля салістаў «Класік – Авангард»;
  • 2016 – 2017 гг. – галоўны дырыжор канцэртнага духавога аркестра “Няміга”;
  • З 2017 г. – дырыжор духавога аркестра Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. За гэты перыяд аркестр стаў лаўрэатам ІІ прэміі IV Усерасійскага адкрытага фестывалю-конкурсу духавых аркестраў «Віват, студэнт!» (г. Масква, 2018 г.), уладальнікам Гран-пры Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Nordic Fest» (Фінляндыя, г.Хельсінкі, 2021 г.), удзельнікам IV Міжнароднага Велікоднага фестывалю (2021 г.), XXVII, XXVIII, XXIX Міжнародных навуковых чытанняў памяці Л.С.Мухарынскай, Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі да 100-годдзя з дня нараджэння народнага артыста СССР, прафесара В.У.Роўды “Харавое мастацтва ў сусветнай музычнай прасторы”. Стварыў шэраг канцэртных праграм: “Песні ваенныхгадоў”, “Парад салістаў”, канцэрт да 100-годдзя з дня нараджэння А.Бабаджаняна і многія іншыя;
  • 2017 – 2018 гг. – галоўны запрошаны дырыжор канцэртнага аркестра горада Гомеля. Ажыццявіў шэраг канцэртных выступленняў, у тым ліку, правёў цыкл канцэртаў у рамках музычных праектаў: ​​”Гомель у рытме джаза” (2018 г.) і “Легенды джаза” (2021 г.);
  • 2018 – 2020 гг. – дэкан аркестравага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі;
  • 2020 – 2021 гг. – дырыжор Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь”;
  • з 2021 г. – дацэнт кафедры аркестравага дырыжыравання і інструментоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі;
  • з 2022 г. – мастацкі кіраўнік-галоўны дырыжор дзяржаўнай установы “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь імя М.Я.Фінберга”;
  • Складальнік і аўтар перакладаў:
    1. Зборнікі перакладаў музыкі беларускіх кампазітараў “Лірычная мелодыя” і “Беларуская мелодыя”.
    2. Зборнік перакладаў да 110-годдзя з дня нараджэння Ю.Бельзацкага.
    3. Творы для ансамбля духавых інструментаў да 110-годдзя з дня нараджэння П.П.Падкавырава.
    4. “Глебаў Я.А. Мелодыі беларускага кіно”.
    5. Зборнік перакладанняў музыкі беларускіх кампазітараў ХХ стагоддзя.
    6. Аўтар навуковага артыкула «Кінамузыка Я.Глебава ў кантэксце беларускай культуры 2-й паловы ХХ ст.».

Мельнікаў Ігар Васільевіч
Дырыжор

  • 1983 – 1990 гг. – студэнт Белдзяржкансерваторыі, факультэт народных інструментаў і дырыжыравання (клас народнага артыста РФСР Праваторава Г.П.);
  • 1991-1995 гг. – артыст-вакаліст вакальнага ансамбля «Камерата», Белдзяржфілармонія;
  • 1995 – 2014 гг. – мастацкі кіраўнік “Вакальнага ансамбля “Камерата”;
  • З 1999 г. – старшы выкладчык кафедры эстраднай музыкі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў;
  • З 2014 г. – дырыжор Заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Рэспублікі Беларусь імя М.Я. Фінберга”.
Top