20 сакавіка 2023 года ў канцэртнай зале “Верхні горад” адбыўся першы канцэрт акадэмічнай музыкі ў рамках новага творчага праекта “Мары дзяцінства” пры падтрымцы Упраўлення культуры Мінгарвыканкама.
На сцэне выступілі лепшыя навучэнцы дзіцячых музычных школ мастацтваў горада Мінска пад акампанемент Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга”. Прагучалі творы беларускіх аўтараў, а таксама сачыненні замежных кампазітараў.
Мастацкі кіраўнік-галоўны дырыжор і вядучы канцэрта – Максім Расоха.
Другі канцэрт эстраднай музыкі творчага праекта “Мары дзяцінства” адбудзецца 11 красавіка 2023 года ў канцэртнай зале “Верхні горад”.
Завершыцца праект Гала-канцэртам з лепшых музычных нумароў у маі 2023 года на адкрытай пляцоўцы на пл. Свабоды ў рамках Летняга музычна-турыстычнага сезона.