19 красавіка 2023 года ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце ў рамках Міжнароднага ваенна-гістарычнага марафону “Дарогамі памяці” адбыўся харавы фестываль патрыятычнай песні “Спяваем разам!”, прысвечаны Году міру і стварэння. Фестываль прайшоў упершыню і стаў адным з унікальных мерапрыемстваў у рамках Мінскага гарадскога праекта “Свет ствараем разам”.

      Удзельнікамі музычнай феерыі сталі больш за 200 студэнтаў МДЛУ. Сярод іх – творчыя групы факультэтаў універсітэта, аматарскія і прафесійныя калектывы.

      У суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я. Фінберга са сцэны ўніверсітэта прагучалі легендарныя кампазіцыі, прысвечаныя лёсавызначальным і знакавым падзеям у гісторыі Беларусі. Яшчэ адзін партнёр фестывалю – Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, прадстаўнікі якой выступілі ў якасці дырыжораў.

      Творчыя калектывы выканалі песні, якія апяваюць подзвіг савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх – кампазіцыі “Мне здаецца часам”, “Смуглянка”, “Майскі вальс”, кожная з якіх – аповед пра самы трагічны і самы гераічны перыяд у гісторыі Рэспублікі Беларусь. Напрыканцы фестывалю са сцэны ўніверсітэта прагучалі любімыя ўсімі песні Вялікай Перамогі — «Песня пра Мінск» і «Дзень Перамогі».

Top