26 мая 2023 года ў Нясвіжы, вядомым сваёй гісторыяй, адбыўся XXVII Фестываль мастацтваў “Музы Нясвіжа — 2023”, арганізатарамі якога традыцыйна выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі аблвыканкам, Нясвіжскі Равыканкам і Заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі  імя М,Я. Фнберга” пад кіраўніцтвам мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжора Максіма Рассохі.

Адукацыйны праект “Нясвіж” рэалізуецца ўжо 27 гадоў і працягвае шматгадовую ініцыятыву аркестра па культурным абслугоўванні гісторыка-культурных цэнтраў краіны.

У праграме фестывалю музычнага мастацтва 2023 года жыхарам і гасцям горада былі прадстаўлены канцэрты акадэмічнай музыкі “Голас зямлі беларускай”, “У музычным адзінстве”, прэм’еры якіх адбыліся ў гарадской ратушы і Палацавым ансамблі Нясвіжа.

У Касцёле Божага Цела прыхаджан чакала праграма “Духоўныя вяршыні”. Аркестр выканаў музычныя творы розных жанраў, стыляў і эпох, якія аб’яднаны агульнай канцэпцыяй адраджэння беларускага музычнага мастацтва ад мінулых стагоддзяў да нашых дзён. Гэта прадстаўнікі беларускай школы кампазітараў У. Солтан, У. Дарохін, В. Войцік, Г. Вагнер, А. Багатыроў, І. Лучанок, а таксама замежныя выканаўцы — А. Пярт, С. Барбер, Б. Брытэн.

Данінай павагі жыхарам горада стаў прэм’ерны канцэрт “З Юбілеем, Нясвіж!”, спецыяльна створаны Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестрам Беларусі імя М.Я.Фінберга ў гонар 800-годдзя горада Нясвіжа.

Top