
24 жніўня 2024 года ў 20.00 у рамках праекта “Класіка ў Ратушы” адбудзецца чарговы канцэрт. На гэты раз, суботні вечар будзе прысвечаны творчасці вялікага кампазітара-рамантыка і выбітнага піяніста – Фрэдэрыка Шапена, чые сачыненні для фартэпіяна з’яўляюцца непераўзыдзенай вяршыняй сусветнага піяністычнага мастацтва.
Жыхароў і гасцей сталіцы сваім выканальніцкім майстэрствам будзе радаваць лаўрэат міжнародных конкурсаў, уладальнік Плацінавага медаля і звання Лаўрэат 2020 года Французскай акадэмічнай асацыяцыі “Мастацтва-Навука-Літаратура”, піяніст, дырыжор, прафесар Вышэйшай школы Мастацтваў Каралеўскай Кансерватар.
Разыначкай вечара стане выкананне Двух фартэпіянных канцэртаў Шапэна ў выкананні Цімура СЯРГЕЕНІ і Заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга», мастацкі кіраўнік і дырыжор – Максім РАССОХА.