
27 снежня ў 18.00 на сцэне канцэртнай залы “Верхні горад” адбудзецца святочнае мерапрыемства – “Вялікі Навагодні канцэрт”. У выкананні Струннага аркестра Заслужанага калектыва Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я.Фінберга прагучаць самыя любімыя і папулярныя творы сусветна вядомых кампазітараў розных часоў і народаў.
Гледачы нацешацца сапраўднай святочнай атмасферай, якая пануе на сцэне, пачуўшы шэдэўры сусветнай навагодняй класічнай музыкі.
У праграме прагучаць творы П.Чайкоўскага, І.Штраўса, В.Моцарта, І.Брамса, Д.Шастаковіча і многіх іншых.