
Напярэдадні Новага года Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі ім. М.Я.Фінберга запрашае жыхароў і гасцей сталіцы зазірнуць на “агеньчык” у Беларускую дзяржаўную філармонію, дзе аркестр прадставіць навагоднюю эстрадна-песенную праграму “Блакітны агеньчык у філармоніі”. Увесь вечар на сцэне вялікай залы будуць панаваць радасная і святочная атмасфера, гучаць любімыя і папулярныя навагоднія мелодыі і песні ў выкананні салістаў аркестра.
“Блакітны агеньчык у філармоніі” – гэта сапраўдны навагодні падарунак для кожнага…
Мастацкі кіраўнік, галоўны дырыжор і вядучы канцэрта – Максім Расоха