5 студзеня 2025 года ў 15.00 і 17.00 у Тэатральнай зале Нясвіжскага замка ўсіх аматараў і прыхільнікаў сапраўднай элітарнай музыкі чакае ўнікальная магчымасць акунуцца ў незабыўны свет цудоўнага і непаўторнага каляднага джаза!
У цудоўны дзень напярэдадні Раства Хрыстова ў зале, дзе будзе панаваць чароўная атмасфера, напоўненая радасцю і святлом Віфлеемскай зоркі, вакальны ансамбль Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я.Фінберга пад кіраўніцтвам Максіма Расохі напоўніць сэрцы і душы гледачоў лёгкай і гледачоў сапраўднага свята.
У праграме прагучаць вакальныя кампазіцыі Дж.Гершвіна, Л.Армстрога, Д.Элінгтана, Г.Манчыні, П.Макартні, Ч.Чапліна, П.Саймана і іншых.
Top