📅 10.03.2025

Да 340-годдзя з дня нараджэння Іагана Себасцьяна Баха

«БАХІЯНА»

Білеты:

Philarmonik.by

Kvitki.by

Ticketpro.by

Струнны аркестр заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі ім. М.Я.Фінберга

Канцэртмайстар – Яўгенія Арлова

Салісты – Арцём Ісаеў (габой, Расія)

Кацярына Пукст (скрыпка)

Марыя Пішчык (скрыпка)

Самара Хасун (сапрана)

Вядучы, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – Максім Расоха.

“Бахіяна” – канцэртная праграма, прысвечаная 340-годдзю з дня нараджэння аднаго з самых геніяльных кампазітараў у сусветнай музычнай культуры Іагана Себасцьяна Баха (1685–1750). У першым аддзяленні канцэрта прагучаць лепшыя сачыненні нямецкага кампазітара для салістаў з аркестрам. У другім аддзяленні будуць прадстаўлены прысвечаныя Баху творы кампазітараў ХХ стагоддзя – Э.Віла-Лобаса , А.Онегера , А.Пярта і А.Шнітке . Іх аб’ядноўвае выкарыстанне музычнага матыву BACH, які ўяўляе сабой паслядоўнасць гукаў сі-бемоль, ля, да і сі, якія складваюцца ў прозвішча Баха. Як вядома, гэтая музычная манаграма, якая з’яўляецца прыкладам матыву крыжа, актыўна выкарыстоўвалася ў рытарычнай навуцы і музычным мастацтве барочнай эпохі.

У канцэрце прыме ўдзел вядучы саліст-габаіст заслужанага калектыва Расійскай Федэрацыі Акадэмічнага сімфанічнага аркестра Санкт-Пецярбургскай філармоніі ім. Д.Д.Шастаковіча, лаўрэат міжнародных конкурсаў Арцём Ісаеў (Расія) і вядучыя салісты Беларусі, лаўрэаты міжнародных конкурсаў – Кацярына Пукст , Марыя Пішчык , Самара Хасун.

У праграме:

I аддзяленне

Ёган Себасцьян Бах (1685–1750)

– Брандэнбургскі канцэрт №3 Соль мажор для трох скрыпак, трох альтаў і трох віяланчэляў, BWV1048

– Канцэрт рэ мінор для скрыпкі, габоя, струнных і баса кантынуа, BWV 1060R

– Канцэрт рэ мінор для двух скрыпак, струнных і баса кантынуа, BWV 1043

– Арыя “Quia respexit” з “Magnificat”, BWV 243

– Харальная прэлюдыя фа мінор “Ich ruf zu dir, Herr Jesu Christ”, BWV 639

II аддзяленне

Арцюр Онегер (1892–1955) – Прэлюдыя, арыёза і фугета на тэму BACH для струнных (1932)

Арва Пярт (*1935) – «Калаж на тэму BACH» для струнных, габоя, клавесіна і фартэпіяна (1964)

Эйтар Віла-Лобас (1887–1959) – Арыя з «Бразільскай Бахіяны №5» (1938) (перакладанне М.Расохі)

Альфрэд Шнітке (1934–1998) – Concerto Grosso № 3 для двух скрыпак, клавесіна, фартэпіяна, чатырнаццаці струнных і чатырох званоў (1985)

Арва Пярт – «Калі б Бах разводзіў пчол» для фартэпіяна, духавога квінтэта, струннага аркестра і ўдарных (1976)

Білеты:

Philarmonik.by

Kvitki.by

Ticketpro.by

Top