
📅 01.03.2025
Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М. Я. Фінберга” сумесна з міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам запрашаюць на ўнікальны музычны праект “Шлягеры на ўсе часы”.
20 сакавіка 2025 года
“АЛІЛУЙЯ КАХАННЯ”
Канцэрт, прысвечаны 80-годдзю А. Рыбнікава і М. Дунаеўскага.
У праграме прагучаць знакамітыя шлягеры, якія сталі сапраўднымі хітамі і сімвалам эпохі.
21 сакавіка 2025 года
“ПЕСНЯ ЗАСТАЕЦЦА З ЧАЛАВЕКАМ”
У праграме – любімыя слухачамі ўсіх пакаленняў творы, якія сталі класікай.
У канцэртах бяруць удзел салісты-вакалісты аркестра.
Праект “Шлягеры на ўсе часы” з’яўляецца штогадовай традыцыяй, у рамках якой Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М. Я. Фінберга прадстаўляе праграмы, прысвечаныя творчасці вядомых творчых асоб.
Уваход па запрашальных білетах.
Даведкі па тэлефонах:
(017) 377 91 44; (017) 354 74 40