🗓️ 01.04.2025

Да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

«МУЗЫКА ПАМЯЦІ»

Квіткі

Дата: 17.04.2025 пачатак у 19:00
Месца: Малая зала ім. Г.Шырмы
У праграме:

Уладзімір Дарохін (*1948) – Сюіта для камернага аркестра «Мемарыял», прысвечаная загінуўшым за вызваленне Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў (1984)

I. Інтрадукцыя; II. Токата; III. Сарабанда; IV. Карагод

Сяргей Хвашчынскі (*1957) – Музычная фрэска «Хатынь» (1988)

Віктар Войцік (*1948) – Паэма-мемарыял «Хатынь» для цымбалаў, струнных і фартэпіяна (2022)

Эдуард Казачкоў (*1933) – Паэма «Званы Хатыні» для басэтлі, фартэпіяна, ударных і струнных (1985)

Ігар Лучанок (1938–2018) – «Салаўі Хатыні» (на сл. В.Лазарава)

Уладзімір Алоўнікаў (1919–1996) – «Званы Хатыні» (на сл. В. Гатоўскага)

Яўген Глебаў (1929–2000) – “Залатая восень” з музыкі да к/ф “Я родам з дзяцінства” (1966)

Генрых Вагнер (1922–2000) – «Павана» з музыкі да балета «Пасля балю» (1971) (перакладанне для струнных Я.Навуменкі)

Эдуард Казачкоў – Музычная карціна «Ля Вечнага агню» (1984)

Пётр Падкавыраў (1910–1977) – Марш «Радасць Перамогі» (20.06.1945)

Дзмітрый Смольскі (1937–2017) – «Абеліскі» (на сл. М.Ясеня)

Струнны аркестр заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі ім. М.Я.Фінберга

Канцэртмайстар – Яўгенія Арлова

Салісты – лаўрэаты міжнародных конкурсаў

Ірына Іршонак (вакал)

Зміцер Саўчык (кантрабас)

Вольга Скарынава (цымбалы)

Вядучы, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – Максім Расоха

***

Напярэдадні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Струнны аркестр Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я.Фінберга прадставіць новую канцэртную праграму “Музыка памяці”.

У аснове праграмы – рэдка выкананыя сачыненні беларускіх кампазітаў: народных артыстаў СССР Я.Глебава і І.Лучанка, народных артыстаў Беларусі Г.Вагнера і В.Алоўнікава, заслужаных дзеячаў мастацтваў Беларусі Э.Казачкова, В.Дарахіна, П.Падкавырова і В.Войціка, прысвечаныя 1969 годзе ў памяць аб усіх загінуўшых беларусах на месцы спаленай вёскі. Ён стаў сусветным сімвалам незлічоных ахвяр, пакут і мужнасці беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Таксама публіка пачуе не часта выкананую ў Беларусі сімфонію №2 французскага кампазітара А.Онегера, якая стваралася ў гады гітлераўскай акупацыі Францыі і атрымала назву «Сімфонія супраціву».

Канцэртная праграма “Музыка памяці” – гэта даніна памяці ўсім загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Квіткі

Top