🗓️ 20.05.2025

📅 7 чэрвеня
🕗 20:00
📍 Пляцоўка каля Мінскай ратушы

7 чэрвеня ў самым сэрцы Мінска, ля сцен гістарычнай ратушы выступяць навучэнцы дзіцячых музычных школ мастацтваў г. Мінска ў суправаджэнні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М. Я. Фінберга».

Праект “Мары дзяцінства” – гэта ўнікальная магчымасць пачуць, як класічныя і сучасныя творы ажываюць у выкананні маладых музыкантаў і аднаго з вядучых аркестраў краіны. Канцэрт стане яркай падзеяй у культурным жыцці горада, аб’яднаўшы пакаленні ў каханні да музыкі.

Запрашаем усіх знатакоў мастацтва правесці цёплы летні вечар у атмасферы цудоўнай музыкі!

Змена падрастае. Фіналісты праекта “Мары дзяцінства” выступілі з прафесійнымі музыкантамі ля ратушы.

Top