🗓️ 18.06.2025

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь на пасяджэнні калегіі прыняло рашэнне аб пацвярджэнні высокіх статусаў Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь імя М.Я. Фінберга.

Рашэнне калегіі №73 ад 15.05.2025.
На падставе ч. 3 п. 9 ст. 248 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры калектыву пацверджаны статус «акадэмічны» – у знак прызнання яго найвышэйшага прафесійнага ўзроўню і ўкладу ў развіццё музычнага мастацтва.

Рашэнне калегіі № 84 ад 17.06.2025.
Згодна з ч. 3 п. 11 арт. 246 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры аркестра пацверджаны статус “нацыянальны”, што падкрэслівае яго асаблівую ролю ў захаванні і папулярызацыі беларускай музычнай культуры.

Гэтая важная падзея не толькі для калектыва, але і для ўсяго культурнага жыцця краіны.

Top