🗓️09.07.2025

12 ліпеня 2025 у 20.00 у рамках праекта “Класіка ля ратушы” струнны аркестр Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга” прадставіць для жыхароў і гасцей сталіцы канцэртную праграму “Музыка народаў свету”.

Унікальнасць гэтай праграмы ў тым, што аркестр выканае сачыненні беларускіх кампазітараў ХХ стагоддзя, якія звярталіся ў сваёй творчасці да музычных тэм народаў свету.

У канцэрце прагучаць венгерскія, іспанскія, яўрэйскія, малдаўскія, цыганскія, нарвежскія, кітайскія, каўказскія, узбекскія і іншыя мелодыі кампазітараў: Г. Вагнера, Ю. Бяльзацкага, А. Туранкова, Я. Глебава, Д. Лукаса, Я. Дзегцярыка, Ю. Семянякі іншых.

Top