🗓️21.07.2025

Міністр культуры, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Іосіфавіч Чарнецкі прадставіў Заслужанаму калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я. Фінберга» новага дырэктара – Людмілу Мікалаеўну Манакаву.
Людміла Мікалаеўна прызначаная на пасаду з сённяшняга дня.
Людміла Манакова мае багаты вопыт у галіне культуры і працавала ў розных установах гэтай сферы, у тым ліку ў цэнтральным апараце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Да гэтага часу займала пасаду мастацкага кіраўніка Культурна-спартыўнага цэнтра унітарнага прадпрыемства “Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі”.
Міністр культуры пажадаў новаму кіраўніку поспехаў у рабоце і выказаў упэўненасць, што творчая дзейнасць аркестра працягне набіраць сваю папулярнасць як у нашай краіне, так і за яе межамі.