19.08.2025
Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь – Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр імя Міхаіла Фінберга – аднаўляе сваю працу.
Наш 39-ы канцэртны сезон стане асаблівым – гэта уверцюра да будучага юбілею. Наперадзе насычаная праграма выступленняў, цікавыя маштабныя праекты.
Сёння, пасля творчага перапынку, калектыў правёў першую рэпетыцыю, паклаўшы пачатак новаму этапу ў жыцці аркестра.
Дзень быў знакавым: калектыў аркестра віталі мастацкі кіраўнік-галоўны дырыжор Максім Мікалаевіч Рассоха і новы дырэктар – Людміла Мікалаеўна Манакова – чалавек, чыё імя добра вядома ў культурным жыцці краіны.