Заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга” верны традыцыям, закладзеным дзясяцігоддзі таму назад Маэстра, працягвае ладзіць музычна-асветніцкія праекты ў так званых малых гарадах нашай краіны.

Восеньскія мерапрыемствы 2022 года пад агульнай назвай “Гістарычныя канцэрты ў старажытных цэнтрах Беларусі” пройдуць пад знакам Года гістарычнай памяці і Дня народнага адзінства.

16 верасня пры падтрымцы Мінскага аблвыканкама і Любанскага райвыканкама вядомы калектыў правядзе ў горадзе Любань V Абласное свята мастацтваў “Палескія сустрэчы”.

1 кастрычніка аркестр ладзіць ў Мсціславе юбілейны XX Беларускі фестываль мастацтваў імя народнага артыста Беларусі Мікалая Чуркіна. Арганізатары мерапрыемства – Магілёўскі аблвыканкам і Мсціслаўскі райвыканкам.

Наведвальнікам названых мерапрыемстваў будуць прадстаўлены канцэрты: акадэмічнай музыкі “У музыцы гучыць гісторыя краіны” ў выкананні струннага аркестра і эстрадна-песенны канцэрт “Мы разам!” з удзелам салістаў аркестра лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў: заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь М.Тамэла і Д.Качароўскага; Т.Глазуновай, Г.Грамовіч, А.Дзяржавец, Т.Прахарэнка, А.Коласава, Р.Мусвідаса, А.Салаўёва, Я.Шаранкова. Вакальную групу прадставяць А.Дзюмін, С.Бударына, Т.Прахарэнка, А.Пятроў.

Акрамя канцэртных праграм адбудуцца творчыя сустрэчы з мастацкім кіраўніком-галоўным дырыжорам аркестра М.М.Расохай і майстар-класы з удзелам вядучых артыстаў аркестра.

Top