У Дзень горада Мінска Заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга” традыцыйна прымае ўдзел у сталічных святочных мерапрыемствах.

10 верасня артысты аркестра і запрошаныя артысты павіншуюць з 955-годдзем гасцей і жыхароў нашага горада  новай канцэртнай праграмай.

Наведвальнікі святочнага канцэрта атрымаюць асалоду ад сустрэчы з заслужанымі артыстамі Рэспублікі Беларусь Н.Тамэла і Д.Качароўскім, з салістамі аркестра Р.Мусвідасам і Я.Шаранковым, А.Коласавым і Т.Прахарэнка. У канцэрце прымуць удзел папулярныя беларускія выканаўцы Я.Курчыч, І.Зданюк, А.Благава, А.Сухараў, гурт “Бай Сити”.

Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – Максім Рассоха.

Top