Дні культуры Казахстана, якія праходзяць у Беларусі, прысвечаныя 30-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі, адзначыліся грандыёзным канцэртам у самай прэстыжнай зале краіны.

      На сцэну Палаца Рэспублікі выйшлі вядучыя артысты і творчыя калектывы Казахстана: этна-фальклорны ансамбль “Туран”, вядомы далёка за межамі роднай краіны, у тым ліку і ў Беларусі, заслужаныя дзеячы Казахстана Алішэр Карымаў, Асылбек Енсепаў, Жанар Дугалава, маладыя артысты Рухія Байдукенава (гран-прызёр ХХХ Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2021”), Ернар Садырбаеў (першая прэмія на “Славянскім базары” ў 2018-м), Адыльхан Макін (Гран-пры “Славянскага базару – 2019”) і іншыя.

      У канцэрце прынялі ўдзел Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі ім. Міхаіла Фінберга і Беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры”.

 

Выкарыстаны матэрыял з сайта sb.by

Top