Заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга” і Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” 5 студзеня парадавалі гасцей старажытнага горада сумесным музычнай работай “Калядны Джаз”.

Упершыню ў жамчужыне культурнай спадчыны Беларусі прагучаў джаз — сапраўдны джаз у выкананні прафесійнага беларускага калектыву.

Ідэя арганізацыі джазавых сустрэч менавіта ў старажытных мясцінах Беларусі належыць маладому мастацкаму кіраўніку і галоўнаму дырыжору знакамітага аркестра Максіму Рассоха.

Top