Заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга” 27 студзеня года традыцыйна правёў у старажытным Заслаўе музычна-асветніцкае Свята музыкі “Заслаўе – 2023”, якое з’яўляецца адным з мерапрыемстваў аркестра, аб’яднаных назвай “Гістарычныя канцэрты ў старажытных цэнтрах Беларусі”.
Галоўнай падзеяй сёлетняга свята стаў конкурс навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў Мінскай вобласці “Заслаўскі сшытак” у намінацыі фартэпіяна. Таму музыканты аркестра у рамках конкурса выканалi канцэртную праграму “Творчыя магчымасці фартэпіяна”. Прагучаў першы беларускі фартэпіянны квінтэт на беларускія тэмы ор.10 (1925 г.) кампазiтара М.Аладава.
У Заслаўе Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга прэзентаваў яшчэ дзве новыя работы: адкрыццё свята музыкі было прадстаўлена канцэртам беларускай акадэмічнай музыкі “Нацыянальная музычная спадчына XX стагоддзя”. Прагучалі творы кампазітара-юбіляра 2023 года У.Солтана, а таксама А.Багатырова, I.Лучанка, У. Кандрусевiча, В.Войцiка i малавядомыя сачыненні А.Туранкова, Г.Вагнера, М.Чуркiна.
Праграма вячэрняга канцэрта “Прысвячэнне Радзіме” адпавядала мэце сёлетняга Года міру і стварэння. У выкананні аркестра і салістаў прагучалі песні “Белая Русь”, “Па-над белым пухам вішняў”, “Ганулька”, “Хлопец пашаньку пахае”, “Касіў Ясь канюшыну”, “Радзіма мая” i iнш.
Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор XXII Свята музыкі “Заслаўе – 2023” –
Максім РАССОХА.