11 мая 2023 года Заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга” пад кіраўніцтвам М.Расоха прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці IX Міжнароднага конкурсу джазавай і эстраднай музыкі “JAZZ-TIME” у горадзе Салігорску.
▸ Увазе слухачоў была прадстаўлена найярчэйшая канцэртная праграма з папулярных джазавых кампазіцый.
▸ Таксама пад акампанемент аркестра выступілі пераможцы конкурсу мінулых гадоў, навучэнцы ДМШМ №14 г.Мінска Арына Чырыца (саксафон барытон) і Дар’я Ягодвік (саксафон тэнар), клас настаўніка Селівонік А.У.

Top