20 траўня 2023 года Заслужаны калектыў «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі ім. М.Я. Фінберга» выступіў на адкрытай пляцоўцы на пл. Свабоды г. Мінска. У рамках Летняга музычна-турыстычнага сезона прайшоў Гала-канцэрт творчага праекта “Мары дзяцінства”.

      Праект рэалізуецца ўпершыню і дае ўнікальную магчымасць навучэнцам ДМШМ г. Мінска выступіць пад акампанемент легендарнага калектыву.

      Арганізатарамі праекта выступілі ўпраўленне культуры Мінгарвыканкама і ДУ “Мінскканцэрт” пры падтрымцы заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі ім. М.Я. Фінберга».

      Матэрыялы па тэме: https://minsknews.by

Top