Сардэчна віншуем Ігара Бранкаўскага, артыста нашага аркестра (клавішныя), вядучага майстра сцэны, з узнагароджаннем медалём Францыска Скарыны.

      Таленавіты і запатрабаваны артыст, які вось ужо 15 гадоў працуе ў аркестры.

      Ігар Бранкоўскі – лаўрэат Рэспубліканскага і Міжнароднага конкурсаў, удзельнік Міжнародных джазавых фестываляў, мультыінструменталіст, аранжыроўшчык.

      За апошнія 20 гадоў ім напісана вялікая колькасць інструментовак і аранжыровак для артыстаў, папулярных не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі, якія прадстаўлялі Рэспубліку Беларусь на музычных фестывалях “Славянскі базар у Віцебску”, “Новая хваля”, “Еўрабачанне” і іншыя.

Top