Нацыянальны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у некалькіх канцэртных праграмах музычна-паэтычнага форуму ў Маладзечне. Гэта Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні, канцэрт-адкрыццё фестывалю «XXI стагоддзе – адлік новага часу. Пачатак», канцэрт акадэмічнай музыкі струннай групы і музычная праграма «Джазавы калейдаскоп» у выкананні аркестравага Бэнда.

Гісторыя фестывалю пачалася ў 1993 годзе, а ў 2001 годзе ён атрымаў статус нацыянальнага і агульнадзяржаўнага культурнага свята. У тым жа годзе ў фестывалю беларускай песні і паэзіі з’явіўся свой юбілейны каляндар, звязаны з лёсам кампазітараў, паэтаў, спевакоў і музыкантаў.

У бягучым годзе ён прысвечаны Году гістарычнай памяці, 140-годдзю класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама 75-годдзю з дня нараджэння заснавальніка, мастацкага кіраўніка і ідэйнага натхняльніка фестывалю Міхаіла Фінберга.

гадовая культурная падзея ўжо даўно мае свае традыцыі. Адна з іх – гэта правядзенне ўсіх праграм і сустрэч у рамках Нацыянальнага фестывалю на беларускай мове.

Бо галоўная ідэя фестывалю – далучэнне да нацыянальных каштоўнасцяў беларускай культуры і мастацтва, а таксама адкрыццё новых імёнаў.

У тэксце скарыстаны матэрыял сайта shahter.by

Больш матэрыялаў па тэме:

Top